epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Успамін і будучыня

Успамін і будучыня —

У адным сэрцы.

А ўсё ж будучыня —

Грэе цяплей.

Дык няўжо ж тое,

Што даўно мінула,

Няўжо ж не было яно

Ніколі сонечным,

Няўжо не жыло ў ім

Нічога,

што мела

І цеплыню,

І пяшчоту,

І ласку,

Нічога, што грэе

ў нягодах душу?

Не, не! Усё было,

Усё адчуваеш

Нават і сёння,

Нібы не прайшло яно,

Не адгарэла,

А ходзіць і зараз

Шчасцем з табой.

А ўся справа

ў тым,

Што чым цяплей спомін сэрца,—

Чым цяплей спомін сэрца

Аб сваім мінулым,

Тым больш яго грэе

Будучыні цеплыня...

 

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан