epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Вярніце мне жывое зерне..."

Вярніце мне жывое зерне

З тае гарматнай калатні.

Вярніце любасць мне і вернасць,

Што вывяраліся ў агні.

 

Вярніце ўсмешкі, казкі, гулі.

Але ў каго патрабаваць?..

Хіба чым-небудзь іх расчуліш,

Вось тых, што прагнуць забіваць?..

 

Яны адну вучылі мову:

Агонь, і сталь, і гром — у твар...

 

Дык будзь жа цвёрдым, маё слова

І будзь бязлітасным, удар!


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан