epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Вясновыя малюнкі

Я люблю вясновыя малюнкі —

Коцікі вярбы, нібы карункі.

Белае чаромхавае дзіва,

Што зямля пад сонцам нарадзіла.

 

Я люблю вясновыя спатканні —

З жураўлямі ў лузе на світанні,

З краскамі, з цяплом лістоты клейкай

І з жывой арэхавай жалейкай.

 

І яшчэ вясновыя лагоды

Я люблю — з вясёлкай карагоды,

Спевы з рэхам,

змовы з ручаямі,

Дружбу — з салаўінымі гаямі...

 

1965


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан