epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Вернасць

У вернасці людской няма пачатку —

У справах яна,

ў марах,

нават — снах.

І ў любасці, што дораць не з аглядкай,

І ў вечнасці, дзе ззяе Млечны Шлях.

 

Ідзі ў жыццё, трывог і шчасця повен,

Нясі жаданне —

з прагай і журбой,—

Каб цэлы свет

чуў сэрца твайго споведзь

Перад Радзімай і перад сабой.

 

Нясі жаданне —

сэрцам без астатку

Быць неразлучным з роднаю зямлёй.

Так, як няма у вернасці пачатку,—

Так хай не будзе і канца ніколі ёй...

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан