epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Верш

Кароткі, як уздых самоты, верш.

Жаночы шэпт —

Не! — крык душы пра вернасць...

І я пісаў пра вернасць...

А чаму цяпер

Адчуў, прызнацца,

Слоў былых мізэрнасць?

 

Ці я не тое вернасцю лічыў?

ЦІ я не тое бачыў і прарочыў?

Ці, можа,

ў светлай вернасці жанчын

Ёсць іншы зрок —

ад роспачы жаночай?..

 

Чытаю верш і ў полымным радку

Так многа чую шчасця...

хоць яго яшчэ было так мала

І хочацца пацалаваць руку,

Што гэты верш

з крывінак сэрца

ткала...

 

1975


1975

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан