epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Веру позіркам і ўсмешкам..."

Веру позіркам і ўсмешкам,

Веру поціскам рукі,

Веру сонцу,

Веру сцежкам,

што вядуць на бальшакі.

 

Веру ласкам, спачуванням,

Калі нават іх сасню.

Веру

Марам і світанням,

Веру

Гневу і агню,

 

Веру дрэву, веру зверу,

Веру грому і дажджу...

А каму па смерць не веру —

У бітве ворагу скажу.

 

1964


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан