epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Вось табе кніжка новая..."

Вось табе кніжка новая.

Сіняя. Штамп і пячаць.

І помні: умей і маўчаць,

І кінуць, як выбухам, слова.

 

Жыў ты на свеце? Пажыў!

Многае бачыў? Пабачыў!

Помні ж: на лютым нажы

Не захлыніся плачам.

 

Вось табе друга рука.

Ласкі крупіначка-ўцеха.

І не забудзь: у вяках

Есць і ад роздуму рэха!..

 

Верасень 1969,

Нью-Йорк


1969

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан