epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Вожыкавы сны

Вожык згроб ігліцу і заснуў,—

Цёпла спаць

з маленства ён прывык.

А за ноч —

пад самую сасну

З-пад ігліцы

вылез баравік.

 

Накалоў аб вожыка свой твар,

Адхіснуўся,

войкнуў на ўвесь бор.

Аж здалося —

быццам на пажар,

У звон з медзі

ўдарыў мухамор.

 

Вожык нездаволена праз сон

Чмыхнуў,

ды ізноў пайшоў па сны.

І салодка

сніў у снах тых ён

Самы смачны ў свеце

пах грыбны.

1983


1983

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан