epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"З глыбінь прыйшла, з глыбінь прынесла..."

З глыбінь прыйшла, з глыбінь прынесла

Нязмоўклы, думны, чысты звон

Рачулка, ціхая, як песня,—

І мне душу трывожыць ён.

 

Мігцяць, гамоняць срэбра пасмы,

Бруіць на жвіры плынь вады.

І што ты б’ешся так, нязгаслы

Лятунак мой, завеш куды?

 

Куды бяжыш, з якім пытаннем?

Які вячысты бачыш знак?

Няўжо ты нейкае вітанне

Пачуў, якога мне не знаць?..


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан