epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"З усім наўкол душою зліцца..."

З усім наўкол душою зліцца,

Высока кронай зелянець,

І раптам — грымнуцца, зваліцца,

Каб непрыкметна спарахнець.

 

І гэта ёсць жыццё, якому

Ні заказаць, ні загадаць?

Так, гэта ўсё. Але нікому

Яго не згодны мы аддаць.

 

Жывём, пакутуем, як быццам

У пекле выпала згараць...

 

Але каб зноў хоць раз радзіцца —

Сто раз гатоў я паміраць!


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан