epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Зара мая, зара надзеі..."

Зара мая, зара надзеі

І веры цёплая зара,

З табой тварыў усё, што спее

Майго на высевах дабра.

 

Зара мая, зара трывогі,

Нястомных клопатаў зара,

Са мной

ва ўсе мае дарогі

Ішла ты за правадыра.

 

Зара мая, зара натхнення

І {натхнення

I }шчырых пошукаў зара,

Пара мне за тваё гарэнне

Паклон аддаць табе, пара!


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан