epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Жарт

— З кім ты ў садзік

Ходзіш, Вацік?

— А са мной

Мой

Меншы брацік.

— А што робіце

Вы ў садзе?

— А мы з ім

Будоўлю ладзім...

Я з цаглінак

Дом збіраю.

А Ясь

Працу правярае.

Сам ён

Хоча ставіць дом,

Хоча быць

Будаўніком,

Ды не можа

Дом сабраць,—

Можа

Толькі правяраць...

Правярае ён

рупліва,

Карпатліва і зычліва,

Каб нічога

Не ўпусціць:

Усё прэч,

Набок ляціць...

Ляцяць з грукам

Вокны, дзверы,

Столь, падлога з шуляком,

Тынк ды клямка з касяком...

Калі ўсё ён

Мне праверыць,—

Трэба нанаў

Ставіць дом...

1985


1985

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан