epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Зварот жыцця

Пакланіліся берагу, напіліся вады,

Закурылі, успомнілі маладыя гады.

 

Патужылі, як маецца... Што ж, не

вернеш назад...

Падняліся і рушылі на агні кананад.

 

Праз варонкі, ля могілак, па крывавай

расе.

Кожны ўзважыў і вызначыў, што ён

катам нясе.

 

Кожны ведаў, бо вынасіў гэту мару

ў бядзе,—

Дзе ён немца апошняга прад сабой

пакладзе.

 

А за імі вялікая і святая зямля

Сонцам раны залечвала

без пакут, спакваля.

 

Залівалася краскамі, што даўно не

цвілі,

Найчысцюткімі зернямі засявала палі

 

І, расой ападаючы на суквецці бяроз,

Песняй жаўранкаў славіла дзіўны свой

лёс.

1943


1943

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан