epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Жыта спее, даспявае...

Жыта спее, даспявае,

З буйным, поўным зернем,

Нават вецер

Важкі колас

Ні ўбок не паверне.

 

Жыта спее, даспявае,

І чуваць у жыце:

— Вы ж глядзіце —

у час жніўны

Да мяне прыйдзіце!..

 

— Мы з табою,—

вер нам, жыта,—

Станем дружбакамі:

Толькі дзень жніва пачнецца —

Будзем тут з бацькамі.

 

За камбайнам

пойдзем крочыць

Кожную хвіліну.

І ніводнаму зярнятку

Не дамо загінуць...

 

Жыта спее, даспявае,

Дыша спевам-гулам...

Гэта нас яно,

напэўна,

З радасцю пачула...

1986


1986

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан