epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Жывы Ленін

Хоць прайшла па зямлі хвіля смутку цяжкая,

Абвіваючы крэпам

агонь кумача,—

Не пакінуў нас Ленін. Штодня сустракаем

Мы ў жыцці ясны позірк свайго Ільіча.

 

Ён — у велічы партыі, з ёй неразлучны,

Мудрым словам вядзе нас у будучы век.

Стала шчасцем для кожнага —

быць яго вучнем,

Горда звацца, як зваўся і Ён,— Чалавек.

 

І калі ў непаўторным вялікім паходзе

За народнае шчасце пральеш сваю кроў,

Людзі скажуць:

— Жыве тваё сэрца ў народзе,

Ты, як Леніна сын, у бяссмерце ўвайшоў!

1954


1954

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан