epub
 
Падключыць
слоўнікі

Клеменс Грымалоўскі

Да месяца

Мой месяц! Лямпа ночы, свечка Празэрпіны,

За што цябе люблю? Мы ж розныя такія.

Ты каганец, вандроўнік у часы начныя:

Заўжды прысвечваць і блукаць - твой лёс адзіны.

 

Але хоць любасць пешчу толькі да спакою,

За ўяўным бляскам, за ілюзіяй лячу я.

Чаму ж, блукаючы, як ты, так не свячу я?

Маё не апякуецца шчэ сонца мною.

 

 

Каментары

 

Пераклад паводле тэксту ў кн.: Poezje trzech braci, Waleriana, Klemensa, Juliana Grzymałowskich, Białorusinów, w trzech tomach. Tom 2. Próbki poetyczne przez Klemensa. Petersburg, 1837.

Клеменс Грымалоўскі жыў на Віцебшчыне, супрацоўнічаў у альманаху Я.Баршчэўскага «Niezabudka» і час. «Rubon».

 

Празэрпіна, або Персефона - паводле старажытнагрэцкай міфалогіі, уладальніца апраметнай, багіня зямной урадлівасці.




Крыніца: невядомая
Пераклад: Уладзімір Мархель

Беларуская Палічка: http://knihi.com