epub
 
Падключыць
слоўнікі

Кузьма Чорны

Бургомістр і курыца

Раней фрыцы пажэрлі ўсіх курэй, а пасля загадалі, каб гэтыя куры неслі ім яйкі. У створанай немцамі Дамінікоўскай воласці не асталося ніводнай курыцы.

Немцы загадалі: ...

«Паводле колькасці птушкі ў вашым раёне, вам устаноўлена здаць 65 тысяч 940 яек».

Трэба паспачуваць валасному бургомістру, якому раённае нямецкае ўпраўленне дало гэты загад. Ходзіць гэтая нямецкая затычка ды пачухваецца: хоць садзіся сам у рэшата ды нясі тыя яйкі. Бо па ўсёй воласці, апроч вераб’ёў, няма ўжо ніякай іншай «колькасці птушкі». А якія там к чорту ў вераб’я яйкі! Ён такі самы без’яечны, як і той няшчасны бургомістр. Колькі б ён, гэты бургомістр, ні пяўся і ні стагнаў у саломе, усё ж такі ён бургомістр, а не курыца. Не тое што 65 тысяч 940 штук, а нават пары яек ён не знясе. Так што прыйдзецца яму, небараку, шукаць іншага спосабу здабываць тыя яйкі, каб нямецкай саранчы было чым напхаць вантробу. Пабяжыць гэтае паскудства па хатах з крыкам: давайце яйкі, гэтага патрабуе нямецкая дзяржава!

Яечная кампанія скончыцца так: і фрыцам, і іхняму бургомістру скора не ў галаве будуць яйкі. Яны будуць старацца несці з нашай зямлі свае ногі і не вынесуць.




Беларуская Палічка: http://knihi.com