epub
 
падключыць
слоўнікі

Кузьма Чорны

Думкі аб з’ездзе

Для літаратур капіталістычных краін вельмі характэрна з’явішча ўвядання талентаў. Мастак супакойваецца на дасягнутым, ён адрываецца ад жыцця, і фарбы на яго палітры хутка засыхаюць у стаячай атмасферы кабінета, нават у тым выпадку, калі пісьменнік ужо даўно пакінуў традыцыйную мансарду і выбраўся з багемавай дрыгвы.

У нас гэтага не можа быць. Той, хто ўзяў пяро з цвёрдым рашэннем аддаць усе свае здольнасці служэнню справы пралетарскага мастацтва, таго не можа сустрэць творчая дэпрэсія, бо пісьменнік прымае ўдзел у сацыялістычным будаўніцтве, бо яго абавязвае шукаць, працаваць, расці мудрая воля партыі. Энергетычнай базай для яго з’яўляюцца невычарпальныя крыніцы энтузіязму мільённых мас будаўнікоў сацыялізма. Савецкаму пісьменніку даны фарбы дзіўнай харошасці, цудоўнай жыццёвай цеплыні. І мы гэта павінны выкарыстаць для стварэння высокамастацкіх палотнаў.


1934

Тэкст падаецца паводле выдання: Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том восьмы. Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, алфавітныя даведнікі твораў, паказчык імён. Мн., "Маст. літ.", 1975.
Крыніца: скан