epub
 
падключыць
слоўнікі

Кузьма Чорны

Павысіць літаратурную тэхніку

Самае важнае для работніка літаратуры і драматургіі, гэта аўладанне тэхнікай свае справы. Бо задача нашае літаратуры і тэатра ёсць: праводзіць у жыццё вялікія ідэі сацыялізма, будаваць сацыялізм. Гэтую вялікую задачу літаратура выканае толькі тады, калі яна будзе стаяць на вялікай ідэйнай вышыні і мець не меншую дасканаласць фармальную.

Я буду шчаслівы, калі ў маіх новых работах ёсць адзнакі працы ў гэтым кірунку. Закончыў я раман «Трыццаць год» і п’есу «Наталя Паўлоўская» (назва п’есы ўмоўная). Працую над п’есай «Замілаванне і нянавісць».


1933

Тэкст падаецца паводле выдання: Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том восьмы. Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, алфавітныя даведнікі твораў, паказчык імён. Мн., "Маст. літ.", 1975.
Крыніца: скан