epub
 
падключыць
слоўнікі

Л. Явалкоўская-Кашуцкая

Пажарнікі

З польскай — Л. Явалкоўскай-Кашуцкай

 

Гэй, пажарнікі, браць жвава

Коні да язды,

Бо там з краю дом падае,

Трэ спяшаць туды!

 

Хваць паходні, помпы, ўсходні,

Едуць, — дзьме дуда.

Ноччу к хаце ратаваці

Мчацца — тра-та-та!

 

Б’е агнішча, вецер свішча,

Іскраў клуб ляціць.

Гэй, пажарнікі, гэй, жвава

Полымя гасіць!

 

Мы рубаем, паліваем —

Колькі сілы тэй!

Гэй, працуем і ратуем

Ад бяды людзей!

 

[1921]


[1921]

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан