epub
 
Падключыць
слоўнікі

Лоры Лі

Красавік

Калі я бачыў хараство ў прыродзе -

То ў палахлівы ранні, ціхі час,

Калі вільготны ранак лімонным сонечным святлом

Заслону скінуць мне памог з вачэй стамлёных.

 

Блакітным вэлюмам нябёсы хутаюць усё зямное,

Дзе кожная былінка і сцяблінка

Зялёнай мыльнай пенай аблілася.

Пупышкі набрынялі, як пацеркі, на дрэвах.

 

Калі і чуў я нешта боскае ў прыродзе,

То ў час, калі ва ўлонні пышным дрэваў,

Стуліўшы крылы, птушачкі спяваюць,

І гукі спеваў іх звіняць ў паветры.

 

Праменні сонца ў кронах - як смарагды.

Дзяўчо, бялюткае, як чыстая вадзіца,

Ля возера гуляе з белым лебедзем,

Шчабеча нешта з ім, але прагнаць баіцца.

 

Цяпер, калі міндаль згарэлы кнот кідае долу,

Ці полымем гуляе па дыване зялёным,

Цяпер, калі прыносіць Бог нам момант асалоды,

Лавіце момант гэты, бо ён не будзе доўгім.



Пераклад: Алена Таболіч

Беларуская Палічка: http://knihi.com