Людміла Рублеўская

Прыгоды Мышкі Пік-Пік

У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі, паэты.

Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта. Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік — удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя.

Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне… Усё яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, зразумела самым маленькім чытачам і цікава для дарослых.

Спампаваць усё

/
Крыніца: https://radiokultura.by/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView