Максім Багдановіч

Вянок

Максім Багдановіч (1891–1917) – унікальная асоба ў беларускай літаратуры. Знаходзячыся з пяцігадовага ўзросту за межамі Беларусі, адарваны ад роднага краю тысячамі кіламетраў, ён, між тым, ствараў свае вершы на роднай мове і стаў вялікім беларускім паэтам. Ужо ў юнацкія гады ён праявіў яркі паэтычны талент, здзіўляючы сучаснікаў сваёй сталасцю, бляскам майстэрства і віртуознасцю. Паэт дзівосна высокай культуры, ён пісаў аб прыгажосці мастацтва, прыроды, жанчыны; будучым Беларусі; паэтызаваў мацярынства, захапляўся вобразам Мадонны, гармоніяй архітэктурных форм, старажытнай рукапіснай кнігай. Пясняр беларускага народа, Максім Багдановіч пакутаваў і балюча рэагаваў на паднявольны стан Беларусі ў той час. У яго вершах ёсць тэмы жалю за жыццё простага народу, барацьбы за свабоду, імкнення да лепшага, шчаслівага жыцця. Усяго 10 гадоў працягвалася творчая дзейнасць таленавітага сына беларускай зямлі. М. Багдановіч памёр на 26-м годзе жыцця.

"Вянок" – першая і адзіная прыжыццёвая кніга паэта, выдадзеная ў канцы 1913 г. у Вільні. Яе тыраж складаў 2000 экзэмпляраў. Сёння дакладна невядома, колькі захавалася экзэмпляраў кнігі, але да нядаўняга часу іх было знойдзена ўсяго 24. Прадстаўленае выданне мае аўтограф паэта.

Спампаваць (90 МіБ)

Крыніца: nlb.by

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView