epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Клімковіч

М і W

Я гляджу ў люстэрка, і час спыняецца - партрэт на памяць. Папраўленыя валасы, усьмешка. Я не сьпяшаюся падабацца сабе самому. Вецер раскідае старана зроблены прабор, стомленым стане позірк, а я застануся сабой, чалавекам убачаным у люстэрку. Чалавекам зь люстэрка. Я не зьмянюся, калі выйду з дому.

Сыходжу, мой адбітак, зрэзаны шклом, зьлятае да іншых, - пазбаўляюся мінулага, чарговы раз адбіваю час. У мігатлівую глыбіню кладзецца яшчэ адзін партрэт...

Люстэркі ў перадпакоях, у спачывальнях, у лазенках. Перад імі застаесься сам насам, перш чым зьмяніць сябе, пераліць адбыты час за шкло, зрабіць яго ўспамінам.

Я іду па сьцішаным ад дажджу праспэкце, моўчкі праплываюць паўзь мяне пачварныя парасоны. Яны хаваюць пад чорнымі купаламі чужыя твары. Праходныя нясуць над сабою маленькія храмы - на аднаго, а хто і на дваіх. Маўклівыя малітвы дажджу. Гострыя шпілі адно-, двухасобных храмаў крэсьляць вільготную прахалоду. Люстрыцца забранае ў мэталёвую раму шкло вітрыны. За ім аблітыя штучным сьвятлом постаці людзей, па іх праплывае мой прывідны адбітак. Зьліваюцца, сунуцца адно па адным рэчаіснасьць і мроя. У люстэрку не распазнаеш маны, покуль не паднясеш да яго напісанае або гадзіньнік. Стрэлкі за амальгамай ідуць у другі бок. Плынь нішчыць плынь. Час спыняецца. Напісанае не прачытаць безь яшчэ аднога люстэрка.

Я і маё адлюстраваньне. Твар у твар, вочы ў вочы, лоб у лоб, адчуваю скураю настылы холад нябожчыка. Сам насам зь ім. Будучыня? Мінулае? Я азірнуўся - у будучым я глядзеў бы на сябе са сьпіны...

Шкляны ад вады асфальт.

У дзяцінстве я любіў браць у рукі насьценнае люстэрка з перадпакоя і хадзіў зь ім, трымаючы перад сабой, па кватэры. Я крочыў па столі, старана мінаў жырандолі. Яны цягнуліся з долу ў гору, пляфоны пагойдваліся на вітых дратах у шкляное зеленкаватае глыбіні. Я пераступаў бэлькі, караскаўся на дзьвярныя прасьценкі, скакаў зь іх на глыбока-белую роўнядзь столі, спыняўся каля вакна і глядзеў наніз - на аблокі, што праплывалі пад маімі нагамі. А потым у начы ляжаў і глядзеў перад сабою так доўга, што нарэшце сьвет абарочваўся для мяне - верх мяняўся месцамі з долам.

Мой мройлівы адбітак у зіхоткім асфальце.

Агромністае гарызантальнае люстэрка. Уваход у мэтро. З вэнтыляцыйнае шахты тхне цеплынёю апраметнай. Чырвоная літіра «М», зь яе пачынаецца й маё імя. У плыткае ж калюжыне замест яе зіхціць «W» - літара, якое няма ў беларускае альфабэце.

Пад'язджае аўтобус і забірае мяне з сабою.

 

* * *

 

Я пазаёмлюся з W. у той год, як у міжнародным гатэлі на беразе Заслаўскага вадасховішча адкрыюць маленькі бар з люстранымі падлогаю й стольлю. У той год, калі я скончу пятую клясу. Я буду сядзець на арэлях у двары нашага пісьменьніцкага дома. У маёй руцэ зьнерухомее прахалодная шкляная лінза. Вогненая кропка высьветліць крывава-ружовую радзімку на пістоннае стужцы. Сполах агню, фантанчык дыму. Абвугляцца краі, падобнае да нежывое скуры, папіроснае паперы.

У мой двор, як і тады, у дзяцінстве, можна будзе трапіць праз два ўваходы: нізкай шырокай аркай у даваенным доме і пад'ездам-калідорам ад Тэатральнага сквэра. Самы ж вабны трэйці ўваход - каваная брамка ў паркане, за якім расьцягнецца шэрая стадола дзіцячага кінатэатра «Піянэр» застанецца для мяне да часу замкнёны, гострыя навершшы каваных прэнтаў-дзідаў даўно адаб'юць ахвоту лазіць цераз верх.

Сталёвы, з гнутае трубы прыцэл ручкі на другім канцы арэльнае дошкі скіруецца ў пустое неба. Перад каванаю брамкаю спынецца хударлявая дзяўчынка. Вялікія зеленкаватыя вочы на крыху засмучоным твары. Яна здыме з шыі ключык на доўгае чорнае стужцы. Адчыніць, зойдзе ў двор і старана прымкне брамку за сабою. Каля мяне яна апусьціцца на кукішкі, стрымае рукою доўгія расплеценыя валасы, нахіліць голаў. Сонечны прамень сфакусуецца на пістоне - маленькая выява перакуленага сонца выбухне, зазьяе вогненым сполахам.

«Пагушкаемся?» - прапануе яна.

Я схаваю лінзу ў кішэню. W. сядзе на вольны канец невысокіх арэляў. Я адштурхну зямлю. Узлёт-падзеньне.

З выгляду ёй столькі ж гадоў, як і мне.

«Ты Максім, - скажа яна так, нібыта дасьць мне імя, - Мне пра цябе мая сяброўка L. расказвала», - яна назаве маю суседку.

«Ты ў якую клясу ходзіш?» - спытаюся я.

«У першую», - спакойна адкажа дзявуля.

Я прытрымаю арэлі, і W. завісне ў паветры.

«Толькі ў другую перайшла? Табе ж гадоў дванаццаць?»

«Зноў у першую трапіла. Я - дурніца, каторы раз на другі год пакідаюць».

Мы паглядзім адно адному ў вочы, мацней, да болю сьціснем каленьмі дошку арэляў, і тая пругка ўзьнясе спачатку мяне, а потым яе. Нарэшце W. ня вытрымае і засьмяецца. Мне станецца крыўдна - ледзь не куплюся на яе падначку.

«Адкуль у цябе, дурніцы, ключ ад брамкі?»

«Усе нашыя вокны на вуліцу выходзяць. - W. пакажа на двухпавярховы дом, які паводле паданьня стагоддзе таму належаў менскаму губернатару, - і ўваход у нас у кватэру асобны ад усіх. - Яна апусьціць пад кашулю важкі ключ на доўгае стужцы. - Брамку спецыяльна для нас зрабілі, каб мая бабуля магла ў двор хадзіць. З маіх вокнаў афішы відаць. Ты любіш кіно?»

«Люблю», - я адчую, як дранцвеюць мае ногі і спыню арэлі.

«Калі хочаш, скажу табе таямніцу, - сьцішыць голас W. - Мы з L. падабралі ключ ад чорнага ўвахода ў «Піянэр» і бясплатна ходзім на фільмы. Хочаш з намі?»

Калі назаўтра дзьве авантурніцы і я адамкнем чорны ўваход кінатэатра - абабітыя палушчанаю цыратай дзверы, нас зловіць адміністратарка і забярэ ключ. Мы будзем стаяць на цёмным калідоры паміж мужчынскаю і жаночаю прыбіральнямі, і нам ня знойдзецца чаго казаць у сваё апраўданьне.

W. заплача, нас адпусьцяць. Ужо на вуліцы яна зьбярэ з расчырванелага тварка слёзы насоўкаю і моўчкі ўцячэ да хаты. Я тады ўпершыню заўважу дзіўныя дзверы яе кватэры. Лічба, абабіўка - усё як мае быць, але выходзіць яны будуць проста на вуліцу, ганак у ганак з кінатэатрам, а праз вуліцу стаяцьмуць стары будынак Саюза пісьменьнікаў, за ім ЦК з каштанавым садам...

Я давяду L. да пад'езда і пагляджу ёй у след. Ані размовы, ані позірку вочы ў вочы. Гэта адбудзецца будзёна і проста. Кароткая спадніца на моцных клубах, іх абрысы ня здолее схаваць нават буйное плісэ. Моцныя ногі... Тканіна хісьнецца ў імклівым руху. Упершыню я адчую вабную моц дзявочага цела. І перад сном у ложку зьнянацку скажу ў цемру ідыёцкую фразу:

«Закаханае сэрца паглынае сон».

З таго дня я пачну люстраваць позіркам кожны рух L., глядзець па вечарох на яе запаленае да адзінаццаці, а пазьней - цёмнае вакно і думаць, нібыта кахаю яе. З чым мне будзе параўноўваць?

На пачатку ліпеня я адшукаю ў хатняе бібліятэцы за зборам твораў Віктора Гюго прыхаваны важкі том, перакладное выданьне працы прафесара Фрыдрыха Шнайдэра «Палавое пытаньне». Ад кніжнае цагліны аздобленае строгім партрэтам барадатага нямецкага навукоўцы, на мяне патхне пылам і косным клеем звараным напрыканцы мінулага стагоддзя. Я прачытаю кнігу неверагодна хутка. Ілюстрацыі-медзярыты запомняцца да сёньняшняга дня: распілаваныя замарожаныя трупы цяжарных жанчын, чэлясы хворых на пранцы. Больш за іншыя ўразіць раздзел «Супрацьзачаткавыя прылады», дзе Фрыдрых Шнайдэр грунтоўна апіша тое, як можна зрабіць са сляпое кішкі цяляці Candom, і як яго належыць захоўваць на кухоннае шафе нашмараваны алеем, напампаваны паветрам. Як перад ужыткам размочваць у вадзе з дадаткам воцату. Мне ўявіцца ўтульнае нямецкае мястэчка кшталту Rauschen, адзінае, у якім мне давядзецца пажыць ва Ўсходніх Прусах, крамка мясьніка і барадаты прафесар Schneider у строгім гарнітуры-тройцы з вільготнымі цялячымі вантробамі ў руках.

Цэлы месяц цемра будзе чуць мой усхваляваны голас - тую самую ідыёцкую фразу пра закаханае сэрца. Але аднаго вечара я засну моўчкі.

Напярэдадні мы збяромся ў двары гуляць у «Сьляпога ката». Я з завязанымі вачыма прайдуся па пляцоўцы. Усе затаяцца, ані гуку. Вобмацкам пасунуся ўздоўж глухое, бяз вокнаў, сьцяны старога дома. Пачуецца сьцішаны смех. Я кінуся на гук. Ахвяра памкнецца праскочыць пад маёй рукой, але марна. Схопленая за плечы, яна зьнерухомее, прыціснутая да шурпатага тынку сьцяну. Гэта будзе менавіта яна - ня ён. Мужчыны зразумеюць мяне, ды і жанчыны, спадзяюся, таксама. Супрацьлеглы пол адчуваецца на пах, на смак, на дотык. Свет вакол мяне ажыве галасамі.

«Я тут, лаві!»

Нехта паляпае мяне па плячы, нехта ўчэпіцца за кашулю. Так, я адчую, што мне трапілася менавіта дзяўчына. Хлопец бы вырываўся, а яна стоіцца і перарывіста ўздыхне. Я асьцярожна правяду далоньню па яе галаве - касічкі, ці расплеценыя валасы? Дзяўчына абхопіць галаву рукамі.

Напятая гладкая скура на аголеных лакцях. Падкасаныя рукавы. Тонкая швэдра. Мне больш падабаецца слова - швэдар, але ў той сітуацыі кожнае слова мужчынскага роду выкліча адно раздражненьне - так што - швэдра - яна. Мае рукі апусьцяцца ёй на сьцёгны, якія ледзь заўважна для ўсіх, але не для мяне, хіснуцца. Адчую - дзяўчыну цягне да мяне, ёй прыемны мой дотык.

«L.» - скажу я і ссуну шалік.

Трохі звужанымі вачыма на мяне паглядзіць W.

«L.? - усунецца паміж намі мой сябра S. - Спадніцу ад джынсаў адрозьніваць не навучыўся?» - спытаецца ён.

L. заўсёды будзе хадзіць у спадніцы, і толькі потым, праз дваццаць два гады, калі я зайду да яе перад ейным ад'ездам у Прагу на працу для радыёстанцыі «Свабода» з трэйцім мужам - убачу на ёй джынсы, але не згадаю пра маё маўклівае каханьне.

«Быў адзін дапытлівы, - W. закладзе рукі за сьпіну, - Пахавалі на тым тыдні».

Я не пакахаю яе ў той дзень. У нас з W. ня здарыцца азарэньня, як у момант, калі я глядеў наўздагон L.

Але той дзень я запомню, і нарэшце засну ў прыцемку моўчкі. Ідыятызм пакіне мяне, саступіць месца разважнасьці першага каханьня.

Прыцемкам мы пасядзем з хлопцамі і дзяўчатамі на лаўцы за трансфарматарнай будкай. Я толькі скончу расказваць, як упершыню бачыў нябожчыка.

«Страшна, - скажа W. - Мо, згуляем у што вясёлае?»

«У закол падсьвінка,- прапануе H. сын аднаго народнага пісменьніка, - мяне бацька навучыў. У іх на Мядзельшчыне ўсе так гуляюць. Лічацца, каму выпала - той падсьвінак. Астатнія бегаюць, ловяць яго і стараюцца закалоць швайкай».

«А калі падсвінак - яна?» - пацікаўлюся я.

«Бяз розьніцы. На бацькавае радзіме ўсе так гуляюць».

«Тады яе называць сьвінаматкаю, - перапыніць яго S. - І як дагоняць, то не заколваюць, а... - Ён паглядзіць на L., якую я ўсё яшчэ па інэрцыі буду лічыць сваёй каханай, і прапануе, - я ведаю іншую гульню - у нябожчыка. Мажліва памерці на час і аджыць».

«Тады гэта ня сьмерць», - скажу я.

«Ты яшчэ ніколі не паміраў, паспрабуй і даведаесься», - падначыць мяне S.

Спакуса задарма даведацца пра таямніцу сьмерці спрацуе.

«Што рабіць?»

«Стань і зрабі дваццаць адзін глыбокі ўздых...»

Я зраблю.

«...затрымай дыханьне...»

Я затрымаю, а S. абхопіць мяне ззаду рукамі і сьцісне з усяе моцы.

«Не выдыхай».

Паплыве, крутанецца перада мною белая ў цемры сьцяна трансфарматарнае будкі, і я самлею. Вярнуся да прытомнасьці раптоўна, лежачы на сьпіне. Убачу толькі гаўбцы - адзін над адным, нібыта драбіны, што праводзяць у зорнае неба. Ані хто я, ані дзе - ня ўспомню. Каля мяне ўкленчыць дзяўчына.

У тым сьвеце, з якога я вярнуся, імёнаў існаваць ня будзе. Існавацьмуць толькі я і дзяўчына, якая кленчыць нада мною. І мне ня трэба будзе ведаць хто яна.

«Максім!» - яна роспачна скалане мяне за плечы. - «Максім, ты чуеш?»

Разам з уласным імем да мяне вернецца мой ранейшы свет. Мне дапамогуць падняцца.

«Дзе быў? У раі ці ў пекле?» - пацікавіцца S. і дадасьць, - «Мне раз у школе так зрабілі, то я скроню аб парту рассадзіў. Гэтак можна толькі двойчы рабіць. На трэці, сапраўды, памрэш».

«Хопіць і аднаго», - я пахіснуся, - «лепш ужо ў закол падсьвінка гуляць».

Я адчую сябе падманутым. Мне захочацца вярнуцца туды, дзе спынены час, дзе не існуе імёнаў. Мне абтрасуць пыл з вопраткі, і W. папросіць:

«Хлопцы, не сыходзьце, пачакайце покуль я зайду дахаты. Пад кінатэатрам кампаніі зьбіраюцца. Я ў начы праз вакно, здараецца, такога наслухаюся, не заснуць».

Яна пойдзе. Ужо дома я буду думаць, што ж такога яна можа чуць праз вакно, і том Фрыдрыха Шнайдэра адказам ляжа пад маю падушку.

Потым мы будзем гуляць у двары ў хованкі. Шукаць выпадзе L. Апошнімі схаваемся я і W. Мы спусьцімся ў сутарэньні пад маім домам. Мінем пазначаныя крэйдаю дзьверы кладовак і стоімся ў вялікім памяшканьні, падобным да першахрысьціянскіх катакомбных храмаў. Закураная паходнямі столь, сьпісаныя вугалем сьцены, запусьценьне і безжыцьцёвасьць. Сонечнае сьвятло праліецца на нас зьверху ў адчынены люк, якім раней загружалі дровы на апал. Зьверху ж далятуць і асьцярожныя крокі. L. спынецца перад самым люкам і паставіць нагу на ягоны край. Спаднічка плісэ, пад ёю белыя майткі, што ня вельмі шчыльна прылягуць да цела.

W. прыкрые мне вочы рукой. Мы пачнем валтузіцца.

«Цішэй, ты», - засычыць яна, драпне мне па шчацэ і ня дасьць глядзець.

Я азірнуся, схаплю яе за руку, яна тарганецца і заціхне.

«Можаш пусьціць, замінаць ня буду, - нарэшце скажа яна, - Усё адно, там няма на што глядзець».

«Ты ж на нешта глядзела».

Я падумаю, што яна адкажа так, як адказала б L.: «Мне можна, у мяне ў самой такое ж ёсьць», - але пачую:

«Даруй, падрапала цябе ні за вошта...» - зьлёгку варухне рукой - ці моцна я трымаю?

Я не расьцісну пальцаў і спытаюся:

«Ты любіш таямніцы?»

«Кажы», - у дзявочым позірку ня будзе ані злосьці, ані гарэзьлівасьці.

«У сваім жыцці я кахаў двойчы, - нясьведама схлушу я, - раней кахаў адну дзяўчынку, а цяпер цябе».

W. закіне галаву, у палонцы люка праплывуць аблокі.

«L.?»

«Не», - ужо сьведама схлушу я.

«Я яе ведаю?»

«Мы вучыліся разам».

«Ніхто ня мусіць ведаць пра тое, што мы былі з табой разам. Выходзь першы».

Я не крануся зь мейсца, дакладна ведаючы - трэба яшчэ пацалавацца. Але W. так і не адвядзе свой позірк ад палонкі люка.

«Табе ня страшна вяртацца адной па сутарэньнях?»

Яна хітне галавою.

«Ідзі...»

Яе доўга шукацьмуць. Ніхто апроч мяне не заўважыць як W. пракрадзецца да лаўкі.

«Тут-тук. Сама за сябе», - скажа яна.

«Ты дзе сядзела?» - сумеецца L.

«Табе скажы, і табе захочацца».

 

* * *

 

Увечары ўсе мы, хто гуляў у хованкі, пойдзем глядзець салют у Тэатральны сквэр. Я і W. выправімся падкрэсьлена паасобку. Перад балюстрадамі, на ўрадавых трыбунах стоўпяцца людзі. Над Цэнтральным пляцам узьнясуцца ракеты і разьлятуцца жарынкамі ў яшчэ не да канца цёмных нябёсах. Натоўп завіруе, палятуць ўгору капелюшы, загучаць крыкі «Ура!». Я адступлюся на крок, злаўлю руку W. і зьлёгку сьцісну яе. Яна - маю ў адказ. Мы бяз словаў выберымося з тлуму.

«Пайшлі», - прапаную я.

«Ведаеш зацішны куток?»

«За Домам актора».

Мы схаваемся ў ста мэтрах ад натоўпу ў сярэдзінным двары былога царкоўнага музэю. Мы апынемся сярод кардонных скрыняў з-пад віна. За вітражамі бара загучаць музыка, гоман. Залапоча бляшанымі крыламі кухонны вентылятар.

«Ты гатовая пацалавацца?» - спытаюся я.

Над намі зачырванеюць у бляклым сьвятле фойарвэрку прысадзістыя рамантычныя вежы Дома актора і недасяжна высокія аскетычна-канструктыўныя - Дома афіцэраў.

«Пра такое не пытаюцца, яно прыходзіць само».

Я хоць і вывучу на памяць разьдзел з кнігі нямецкага прафэсара, прысьвечаны пацалункам, усё адно толькі дакрануся сьціснутымі вуснамі яе вуснаў.

«Сьмешна, - счакаўшы, скажа яна, - тыцкаесься носам, як кацяня. Так не цалуюцца».

Яна схіліць голаў, рассуне мае вусны кончыкам языка. Пасьля другога разу я спытаюся:

«Цябе хто навучыў цалавацца?»

«L. - адкажа яна, - па-сапраўднаму я цалуюся ўпершыню з табой. Зь ёй мы трэнэраваліся».

Дзяўчыну стрэне сполах у маіх вачох.

«Хіба, хлопцы так ня робяць? - сумеецца яна, - цяпер я стану цалавацца толькі з табой. Зь L. гэта толькі... Не навучылася б ад яе я, не навучыўся б і ты».

Мы абдымемся - мацней і мацней - з кожным новым залпам. Спатоленыя пацалункамі да болю ў пашчэнках, сядзем на цёплы каменны парапэт і выдрапаем на тынку падпорнага мура дзьве маленькія літаркі: M. і W.

Апошні сполах сьвяточных агнёў пакладзе на нашыя разьмілаваныя твары зялёны цень. Прагучыць расчараваны ўздых натоўпу.

«Ты верыш у сьмерць?» - спытае W.

«Я там быў. І ты гэта памятаеш».

«Так. Я спалохалася за цябе, калі ты страціў прытомнасьць. Але зараз не пра тое. Сьмерць - вяртаньне ў мінулае. Там зьбяруцца ўсе, каго ты ведаў і... кахаў. Мы з табою таксама некалі расстанемся, памром... Там зьбяруцца дзяўчаты».

«Там зьбяруцца ўсе».

«Зьбяруцца тыя, каго ты кахаў, кахаеш і будзеш кахаць. Ня ведаю, колькі іх назьбіраецца, але сама меней дзьве, - W. прымружыць вочы, - я і тая, яшчэ адна дзяўчынка».

Я паспрабую яе пацалаваць у вусны, але яна падставіць шчаку.

«Ты да каго зь іх падыйдзеш?»

«Буду чакаць покуль адна зь іх падыйдзе да мяне».

«Гэта буду я. Мы назаўсёды застанемся разам. Чуеш? Бо мы ва ўсім будзем першыя адзін у аднога».

У двары мы ўжо не засьпеем нікога са сваіх сяброў. У адчыненым вакне на трэйцім паверсе майго дома будзе гучаць жывая музыка. Н., нібыта сьпэцыяльна для нас, выканае на акардыёне «Weltmeister» маю ўлюбёную песьню «Girl» і мы дамовімся з W. абменьвацца ня толькі пацалункамі, але й магнітафоннымі запісамі.

 

* * *

 

Мы з W., седзячы за трансфарматарнай будкай, будзем чытаць кнігу Фрыдрыха Шнайдэра, а калі выйдуць гуляць нашыя сябры, W. загорне том у газэту і занясе яго сабе дадому праз тую самую брамку, ключ ад якое я буду адчуваць паміж намі пры кожным пацалунку. Калі яна вернецца, то прапануе згуляць у «Кіс-Мяў». Мне выпадзе быць люстэркам, я павярнуся да ўсіх сьпінаю, а малодшы за мяне на год D. стане па чарзе паказваць пальцам на прысутных і пытацца:

«Кіс?»

Тры разы ў запар я адкажу: «Апсік?». На чацьверты ж вымаўлю:

«Мяў».

«Які колер?» - спытаецца D.

У думках я перабяру магчымыя варыянты: чырвоны - пацалунак вусны ў вусны, зялёны - пацалунак праз кляновы ліст, сіні - тры пытаньні сам насам і абявязкова шчырыя адказы на іх, блакітны - два пытаньні пры ўсіх. І скажу:

«Сіні».

Я не памылюся, мне выпадзе ісьці з W. Мы адыйдземся пад вазоўні, каб нас ніхто ня мог пачуць.

«Гульня страціла для нас сэнс. Мы і так не хаваем адзін ад аднога свае таямніцы», - скажу я.

«Каханьне, хіба, гульня ў шчырасьць для дваіх?» - запярэчыць яна.

«Пастаім ячшчэ трошкі, каб яны падумалі, нібыта мы пытаемся і адказваем».

«Да мяне апошнім часам заляцаецца S.», - паскардзіцца W.

Праз кон гульні мне выпадзе ісьці менавіта зь ім. Сіні колер. Тры пытаньні. Тры адказы - шчырыя, як на споведзі.

«Ты кахаеш каго небудзь?» - спытаецца S.

«Але».

«Хто яна?»

«W.», - без ваганьняў адкажу я.

«Вы цалаваліся?»

«Так».

«Ты яе добра памацаў? Цыцкі пругкія? - узбуджана спытаецца S. - А тое яна ўсё ў мужчынскіх кашулях ходзіць, не разьбярэш».

«Я мусіў адказаць табе толькі на тры пытаньні, гэтае - чацьвертае».

«Ясна, палазіў ужо па ёй. Яна хітрая, у джынсах ходзіць, калі ў спадніцы - лацьвей - руку сунуў і ўсё. Але і праз джынсы памацаць цікава. Табе яна дазваляе ў майткі лазіць?»

«Гэта не твая справа».

«Раскажы».

«Не раскажу», - я надам свайму голасу адценьне вытанчанае ў распусьце дасьведчанасьці.

«Ты, відаць, і дзеўкі голае на ўласныя вочы ніколі ня бачыў», - справакуе мяне на шчырасьць S.

Я змаўчу, а вось ён назаўтра маўчаць ня стане, і каб зьведаць большую асалоду, кожнаму з нашых і са сваіх сяброў паасобку паведаміць, што я і W. цалуемся. Пра гэта я дазнаюся ад L. Яна патэлефануе мне і майму сябру D. Усе разам мы адшукаем W. на лаўцы за трасфарматарнай будкай, вецер гартане кніжныя старонкі на яе каленях. Яна нават не ўсьміхнецца, як пабачыць мяне і прыкрые рукамі ня кнігу, а твар, заплача.

«За такое біць трэба», - вызначыць D.

«Усім расказаў, пры ўсіх і біць будзем», - пагаджуся я.

«Хлопцы зь ягонага дома бараніць кінуцца», - нягледзячы на адчай, ня згубіць разважнасьці W.

Мы зловім першаклясьніка P. і загадаем яму перадаць S., што я і D. чакацьмуць яго зь прыхільнікамі, каб біцца на газоне каля вазоўняў. Акардыяніст H. адмовіцца браць удзел у бойцы, скажа, што біцца за бабаў глупства, а па-другое, ён заўсёды пасьля зьмярканьня грае варыяцыі на тэмы ангельскіх песьняў і мяняць лад жыцьця не зьбіраецца.

І вось пад вечар, мой былы сябра, а ў сапраўднасьці, здраднік і вораг S. з трыма хаўрусьнікамі будзе чакаць на ўмоўленым мейсцы. Мы станем двое супраць чатырох. Сам ня ведаю чпму, першым чынам я зьдзяру зь ягонае галавы летнюю кепку і закіну яе на дрэва.

S. паглядзіць, як яна хістаецца на сухое галіне ў недасяжнае вышыні, і кінецца на мяне. Некалькі роспачных нямоцных удараў, мы счэпімся і пакоцімся па траве. Хто, я не разьбяру, скочыць на нас зьверху, за ім другі, я адчую на сабе цяжар целаў - ані ўздыхнуць, ані ўдарыць.

Раптам нечая моцная рука выхапіць мяне з купы.

«Рассыпайся».

Я буду сядзець пад дрэвам, залізваць зьбіты кулак і спакойна пазіраць на тое, як старэйшы за мяне хлопец з суседняга пад'езду К. мэтадычна б'е нагой маіх ворагаў. Па адным яны адваляцца ад кучы.

«Запамінайце, - скажа мой збавіцель К., зацягнецца цыгарэтай і ўваб'е недапалак абцасам у дзёран, - нашых пісьменьніцкіх хлопцаў мы крыўдзіць не дамо».

І толькі тады я заўважу двух ягоных аднагодкаў, хлопцаў, якія жылі ў адным дому з W.

«А ты, Максім, - зьвернецца ён да мяне, - ужо вырас, можаш ня толькі з малымі вадзіцца, а і з намі калі-нікалі пасядзець. У цябе густ добры. W. дзеўка клясная. Яна нас сюды і прыслала».

З таго часу мы з W. кінем хавацца. Я звыкнуся, што амаль заўсёды са мною побач каханая дзяўчына. Мы згубім адчуваньне рызыкі ў пачуцьцях. Кніжка нямецкага прафэсара станецца для нас улюбёным нязводным чытвом.

Так надыйдуць Каляды, і ад усяе зімы ў маёй памяці застануцца: заліты цемрадзьдзю двор, у якім я з W. лепім са сьнегу аголены жаночы торс. W. здыме пальчатку, падправіць голымі пальцамі невялікія грудзі, яны падтануць ад цяплыні рукі і заблішчаць чыстым лёдам, да якога захочацца дакрануцца языком. Потым дзяўчына запусьціць вузкую далонь у разрэз майго зімовага паліто. Прахалодныя вільготныя пальцы лягуць на скуру пляча, і неўзабаве я перастану заўважаць іх. А потым...

 

* * *

 

Я скончу восьмую клясу. К., які ратаваў мяне падчас бойкі - дзясятую. Зь ім і з другімі старэйшымі хлопцамі я дамоўлюся згуляць у карты. Яны прыхопяць з сабою колькі пляшак «Кагору» і дзеўку J. з кулінарнае вучэльні, прыгожую вульгарную бляндынку зь неахайна нафарбаванымі вачыма. Я паціху спытаюся ў К.:

«Чаму менавіта з кулінарнай?»

Ён растлумачыць, што там навучэнак раз на два месяцы правяраюць на розную пошасьць і, маўляў, таму меньшая рызыка. Мы сядзем за стол у гасьцёўні гуляць у покер. Будзе граць магнітафон. Навучэнка J. з адкаркаванаю бутэлькай пойдзе ў спачывальню і пакліча адтуль:

«Першы».

Ім станецца гаспадар, а мы працягнем гульню. За пару каноў я прагуляю ўсе грошы і толькі тады заўважу за сабою люстэрка - вялікае, ва ўсю дзьверку трафэйнае нямецкае шафы. Калі я скажу пра махлярства, мне, як малодшаму, бяз сваркі вернуць грошы.

Будуць мяняцца за сталом хлопцы. Нарэшце са спачывальні выйдзе апошні - трэйці зь іх, і скажа мне:

«Твая чарга», - скажа так, нібыта я кожны дзень баўлю час зь дзяўчатамі ў ложку.

Ён заўважыць маю разгубленасьць і спытаецца:

«Ты першы раз?»

«Трэйці», - схлушу я.

«Шкада, яна магла б цябе навучыць. Ідзі».

Пакоі ў старым асабняку, што неклі належаў менскаму губэрнатару, адзін за адным адчыняць мне дзьверы анфіляды. З гасьцёўні я траплю ў пакой са швейнаю машынкаю - вузкі і высокі, як бутэлька «Бэхэраўкі», зь яго ў бібліятэку, адтуль у спачывальню. Я старана прычыню за сабой усе дзьверы.

На вялікае канапе, на падасланым рушніку будзе сядзець разамлелая ад мілосьцяў J.. Аголеная, змазаны макіяж, на шыі слівавая пляма ад пацалунка. Яна кране яе рукой, наліе сабе віна і адап'е палову шклянкі, рэшту прапануе мне.

Я вып'ю густую ад цукру вадкасьць і першы раз у сьвядомым жыцьці ўважліва агледжу аголеную жанчыну. Я зразумею, што магу дакрануцца да яе рукой. За вакном першага паверха блісьне чырвоным дахам таксоўка, прамільгне дзіцячы твар - хлопчык на плячах у бацькі. Атрутна ружовымі пададуцца мне плямы на яе цыцках. J. абхопіць рукамі крыж на крыж плечы і спагадліва ўсьміхнецца. Толькі тут я зразумею, што яна сядзіць прытуленая сьпінаю да сьцяны, за якою пакой W. І, магчыма, мая каханая ў некалькіх кроках ад мяне, адгароджаная цагляным мурам.

«Ты першы раз, - сьцьвердзіць J., - хадзі, навучу, як трэба», - яе ногі застануцца зьведзенымі.

«Ты стамілася?» - я позіркам папрашу дзяўчыну сказаць «так».

«На цябе хопіць, ты скора скончыш», - яна краем прасьціны абатрэ вусны.

«Я проста пагляджу на цябе. Можна?» - мне нясьцерпна захочацца дакрануцца да яе цела рукой.

«Ня трэба баяцца, кожны робіць гэта ўпершыню».

«У мяне ёсьць дзяўчына. Яна жыве за гэтай сьцяной».

J. машынальна азірнецца, зьлёгку растуліць ногі і пакладзе паміж іх далонь.

«Ня хочаш, ня трэба. Але я не адпушчу цябе і пакажу фокус», - дарослая да падлетка скажа яна.

J. выкруціць з падсьвечніка на тумбачцы доўгую араматызаваную сьвячу. Шырока разьвядзе ногі і, гледзячы мне проста ў вочы, павольна засуне яе ў похву. Я фізычна адчую, як паўпразрысты бурштынавы стрыжань рассоўвае коўзкую мякаць маціцовай глыбіні яе цела, як ён няспешна мякчэе ў задушлівай гарачыні.

Сьвяча схаваецца ледзь ня цалкам, адно застанецца тырчэць кароткі, з фалангу пальца, цыліндрык і скрыўлены набок чорны глянцавы кнот. J. няспешна правядзе чырвонаю галоўкаю калекцыйнае запалкі па скрыначцы і запаліць яго. Агеньчык захістаецца паміж яе ног. Кроплі расплаўленага парафіну пярлінамі зазьяюць на рушніку.

«Клясная запальнічка? - J. падасьць мне пачак цыгарэтаў, - прыпалі для мяне адну, сама я не дацягнуся».

Я нахілюся, глыбака ўбяру ў сябе дым спачатку аднае, затым другое цыгарэты, і асьцярожна, ледзь не кранаючыся вуснамі агеньчыка, задзьму яго.

Перш чым апрануцца, дзяўчына пацалуе мяне ў шчаку.

«Я не скажу хлопцам, што ў нас нічога не адбылося. Скажу - ты самы лепшы зь іх».

Калі мы выйдзем разам ў гасьцёўню, то карты будуць здадзены ўжо і на мяне, самае дзіўнае - без махлярства.

 

* * *

 

Апошні тыдзень вакацыяў мой сябра D. запросіць мяне правесьці ў яго на лецішчы на беразе Заслаўскага вадасховішча. У першую ж ноч мы дамовімся на дзень запрасіць да сябе і нашых сябровак L. і W. Аніводная зь іх ня зьдзівіцца нашаму званку, і мы сустрэнем іх на аўтобусным прыпынку непадалёку ад міжнароднага гатэлю, дзе ўжо працаваў бар зь люстранымі падлогаю і стольлю.

З сабою мы прыхопім бульбу, зеляніну, чыгунок і пашпарт бабулі D., каб узяць напракат лодку. Яна нам і дастанецца, цяжкая мэталёвая, прыстасаваная да таго, каб хадзіць пад рухавіком. Мы выплывем на сярэдзіну вадасховішча і адтуль ужо прыгледзім сабе для забаў самую маленькую выспачку, да якое давяслуем нязручнымі дзюралевымі вёсламі ажно праз гадзіну. Выспа акажацца бязьлюднаю, парослую хмызамі і высокай, ніколі някошанаю, травой. На пяшчаным пляжы мы распалім вогнішча, паставім на яго варыцца бульбу ў чыгунку. Калі вада закалыхуе, я і D. абмяняемся позіркамі.

«Пайшлі, - ён возьме L. за руку, - я табе на тым беразе нешта пакажу. А вы даглядайце бульбу».

W. падсядзе бліжай і пакладзе галаву мне на калені.

«Пачакаем покуль бульба зварыцца, ёй скора, - яна торкне ў кіпень арэхавы пруток, - вялікую трэба было парэзаць, а дробныя ўжо зварыліся».

«Усе зварыліся, пайшлі», - пачну прысьпешваць я.

«Бачыш, не», - яна апантана будзе торкаць і торкаць прутком.

Нарэшце, я забяру яго і ўсаджу ў самую вялікую бульбіну, тая разваліцца напалам і дыхне на нас перагрэтаю параю.

«Нашто маніш, яна даўно зварылася».

«Ваду зьліць», - з жалем у голасе прамовіць W.

У яе заклоцяцца рукі, а мо, і сапраўды, стане халодна, бо і па маім целе пабягуць дрыжыкі. Я падсуну пад чыгунок вясло, занясу і кульну яго на траву.

«Усё гатовае, - скажу я, - пайшлі».

Над хмызьняком, што схавае нас, пранясецца вецер. Мы апусьцімся на калені.

«Мне будзе балюча, - увап'ецца пазногцямі ў маю руку W., - я закрычу».

«Мы тут адныя».

«Нас пачуюць».

«Вецер дзьме ад іх да нас, ён зьнясе крык», - паспрабую я супакоіць дзяўчыну, правяду рукою па яе валасах, пакладу яе галаву сабе на плячо. Аднак толькі крану засьцежку на джынсах, як яна заўпарціцца.

«Пачакай, ня зараз, я супакоюся... ува мне ўсё сьцялася... расшпіліш... калі можна будзе, я сама вылузнуся зь іх».

Яна ледзь не да крыві ўкусіць мяне, я не стрываю і з усяе моцы сьцісну яе плечы.

«Супакойся, дурніца. Ты ідыётка».

«Табе добра казаць, апыніся ты на маім мейсцы... Выбачай, я сапраўды вар'яцею. Цябе самога калоціць».

Яна зробіцца паслухмянаю, сама скіне кашулю. Першыя буйныя кроплі дажджу пырснуць на яе падцятыя ад холаду і хваляваньня грудзі.

«Дождж пачынаецца. Але гэта нічога. Я сама скажу табе - «тры-пятнаццаць», і ты расшпіліш мне засьцежку-маланку».

Наляціць віхура, секане па нашых целах жвірам, зьмяшаным з пырскамі. «Тры-пятнаццаць» так і не прагучыць.

«Максім, кідай усё і бяжы хутчэй, лодку ветрам адносіць!» - пачуецца крык D.

W. істэрычна засьмяецца.

«Ня лезь, патонеш», - залямантуе на беразе L.

Падзьме жахлівы ў свае моцы вецер, попельнае вадасховішча растрэскаецца ламанымі хвалямі, як выпушчанае на падлогу люстэрка. У джынсах я забягу ў ваду і паплыву наўздагон лодцы. D. ўжо трымацьмуся за яе борт.

«Ты трымай, а я залезу!»

Я павісну з аднога борту, ён кульнецца з другога.

Нарэшце адным вяслом мы падгонім лодку да выспы, паскідаем у яе рэчы і сядзем на вёслы.

W. у памаранчыкавае ратаўнічае камізэльцы ўчарэпіцца за лаву і заенчыць, што ня ўмее плаваць. Зь ёю здарыцца сапраўдная істэрыка. Краявід заштрыхуе залева. Забраны дзюралем нос цяжкое лодкі будзе то хавацца ў хвалях, то завісаць над імі. Зьнікне дакладная мяжа паміж вадою і небам, нас ахіне задушлівы кактэйль з пырскаў, дажджу і віхурнага ветру.

«Сьціхні, дурніца, - засычыць на W. L. - і безь цябе моташна».

«Абірай бульбу з муньдзіроў», - у маім голасе прагучыць сапраўдны боль, бо я зьдзяру сабе далоні ў кроў.

D. паглядзіць на мяне, як на вар'ята. W. паслухмяна зацісьне ўчарнелы на вогнішчы чыгунок паміж каленьмі і толькі тады я заўважу, што на ёй зьверху апроч расшпіленае ратаўнічае камізэлькі нічога няма. Яна будзе абіраць бульбу так старана, нібыта толькі гэта здолее нас уратаваць, і заціхне. Калі з-за нізкіх хмараў зробіцца цёмна, як на зьмярканьні, і я ўжо пагаджуся з тым, што мы патонем, маланкі адна за адной уваткнуцца ў ваду.

Мы ўсё ж давяслуем да берага, праўда, ў кілямэтры ад лодачнае станцыі, саскочым у ваду і чаратамі пагонім перад сабой лодку зь дзяўчатамі. Ужо добра зьвечарэе, калі мы ўчатырох, мокрыя, сядзем на аўтобусным прыпынку і нарэшце паямо халоднае бульбы зь зелянінаю.

W. безвынікова паспрабуе адцерці са сьцёгнаў вугальныя пісягі. Мы - я і яна, спусьцімся з адхону да плыткае, што расьцячэцца па траве, чыстае калюжыне.

Дзяўчына так і не адшаруе спачатку сваёй, а потым, калі тая ўчарнее, і маёй насоўкаю шорсткі джут.

«Гэта ты начаравала навальніцу, бо баялася. Табе лягчэй загінуць у хвалях, чым...»

«Ёсьць дзяўчаты, якім гэта лёгка, я ня зь іх».

«Ты ж не зьбіраесься заставацца цнатліваю ўсё жыццё?»

«Не. Я баюся болю, баюся закрычаць, але не баюся страціць цнатлівасьць... Я хацела сказаць табе адну рэч пасьля таго, як у нас... у мяне атрымаецца. Мае бацькі зьязджаюць на новую кватэру. Ты прыедзеш да мяне?»

«Так. Там ёсьць тэлефон?»

«Некалі будзе...»

Пад'едзе аўтобус і зьвязе дзяўчат. Да канца тыдня прастаіць пагода. Мы з D. яшчэ пару разоў сплаваем на выспу, дзе змарнуем час стрэламі з пнэўматычнае вінтоўкі па кансароўках і па пустых, выпітых іншымі шукальнікамі забаў, пялшках.

 

* * *

 

З W. мы ўбачымся толькі ў дзень яе ад'езду. За брамкаю, каля самага кінатэатра, будзе стаяць машына наладаваная мэбляю і хуталямі. Я падыйду да кратаў і гукну маю каханую.

«Зараз, - W. расчыніць адну з валізаў, выцягне кардонку з-пад цукерак асарці, - у мяне больш няма ключа».

Яна падасьць мне паміж прэнтаў кардонку:

«Тут фатаздымкі і мой новы адрас. Гэта табе, іх ты ня выкінеш. Я сама рабіла».

Я падыму накрыўку і ўбачу добра адглянцаваныя карткі з крыху расплывістымі ў вэлюм, перазьнятымі з часопісаў, карткамі - выявамі ангельскіх гуртоў. На адваротным баку аднога са здымкаў - Мік Джагер у стане цяжкога алкагольнага атручваньня - будзе друкаванымі літарамі накрэсьлены адрас з указаньнем нумароў аўтобусаў, тралейбусаў і трамвая, тамсама - назва прыпынку «Бульвар Тараса Шаўчэнкі». W. возьмецца за прэнты брамкі, я вазьмуся паверх яе пальцаў.

«Прыедзеш да мяне?»

«Патэлефануеш?»

«Я зрабіла два аднолькавыя камплекты фотак. Адзін застанецца ў мяне, другі ў цябе. Я была дурніцаю на выспе».

«Я ня меньшым дурнем, варта было пабіць цябе».

«Я больш не баюся», - яна выслабаніць руку і пойдзе да рэчаў.

 

* * *

 

Я так ніколі і не пазваню ў яе дзьверы. Нават, калі аднойчы прыеду на бульвар і знайду дом. Пастаю перад пад'ездам і вярнуся. Мне ўявіцца, як адчыніць яе маці - незнаёмая мне жанчына, яна аніколі не зьяўлялася ў нашым двары, і пачне дапытвацца навошта я шукаю яе дачку.

 

* * *

 

Зноў я сустрэну W. толькі праз год. На той час я ўжо скончу дзявятую клясу. Надзену зялёныя вэльвэтовыя нагавіцы клёш, доўгую камізэльку, вэлюравыя чаравікі і шырачэзную кашулю ў чырвоныя пеўні, а калі таго запатрабуюць урачыстыя абставіны, дадам да гардэробу каўбойскую хустку ў бубачкі, рэмень зь бліскучаю спронжкаю на два кулакі. Можа й занадта й кідка, але такога ўбраньня будзе вымагаць мой тагачасны занятак для душы - музыка-бітнік - клявішы й сола-гітара.

Стары склад школьнага гурта здасьць выпускныя іспыты і апаратура з інструмэнтамі пяройдзе нам - былым васьміклясьнікам у спадчыну: бас-гітарысту ў ленанаўскіх акулярах з Жуля Вэрнаўскаю мянушкай Паганэль, рытм гітарысту і вакалісту Сэру, мне і бубначу - адзінаму, хто з нас чатырох стане прафэсыйным музыкам, ён і цяпер грае ў аркестры Фінбэрга. Наш гурт назавецца сьціпла - «Сэвэн Хілз» - сем пагоркаў, тых самых, на якіх паўстаў Рым. Рэпэртуар складзецца разнастайна вытанчаны: з англамоўнага - ледзь ня ўвесь «Beatles» і «Rolling Stones», з клясыкі «У пячоры горнага караля» Эдварда Грыга, з нацыянальнага «Стаіць Янка на гары» і бітлесаўская ж «Girl» ў маім адвольным перакладзе на беларускую мову.

Рэпэтаваць мы ўладкуемся ў школьным ціры, у сутарэньнях, таемна прысячы з сабою сухое мадзьярскае віно і галяндскія, адно па назьве, плаўленыя сыркі. Пачуць нешта, седзячы ў вузкім і доўгім, пазбаўленым мэблі ціры, будзе немагчыма з-за рэха, і мы па чарзе станем выходзіць на калідор, каб скарэктаваць гучаньне інструмэнтаў на слых. На адзіны ўваход узмацняльніка мы навесім усё, што займеем: электраарган, дзьве гітары, мікрафон.

Калі ж спатрэбіцца давесьці вакал да межаў магчымага, Сэр разявіць рот і засуне ў яго мікрафон, адно застанецца тырчэць штэкер. І гэты голас прымусіць паверыць у нас усіх, калі мы першы раз сыграем на публіку.

Пасьля аднае з такіх рэпэтыцыяў, калі ў маёй галаве ўсё зблытаецца ад шалёных рытмаў, я пайду да хаты праз дзіцячы парк. Каля кінатэатра «Летні» я, як дарослы, запалю, а каб вінавата не пасьміхацца прахродным і не чырванець, адвярнуся да ракі. Цёплы камень парапэта набярэжнай дадасьць мне ўпэўненасьці ў сабе.

Я нават не пачую яе крокаў:

«Максім!» - на парапэт апусьціцца дзявочая рука з доўгімі адпаліраванымі пазногцямі, пальцы пад маім позіркам сьціснуць шытую бісэрам парманэтку.

Мне падасца, што W. ня зьменіцца за той год. Такая ж хударлявая, даўгія каштанавыя валасы расплеценыя, трохі завялікая каўбойка з падкасанымі рукавамі, заўсёдныя джынсы.

«Максім, - скажа яна так, нібыта гэта я прызначыў ёй тут сустрэчу, а яна спазьнілася, - у «Летнім» ідзе «Рамэа і Джульэта» Франка Дзіфірэлі, я глядзела два разы, а ты?»

«Не пасьпеў».

«Я ўзяла два, убачыла цябе здалёк», - W. падасьць мне квіткі.

Грошы яна адмовіцца браць настолькі станоўча, што я нават ня стану налягаць. Да сэансу застанецца хвілін каля сарака, і мы пойдзем углыб парка па газоне між дрэваў. Той вясной нехта спаліць Летні тэатр. Калі пойдзе пагалоска, ўто на ягоным мейсцы праектуецца танцпляцоўка, а адміністрацыя парка не дае яго зносіць, невядомы падпальшчык уначы абліе бэнзінай высокі дашчаты паркан, каб ніхто не шкадаваў таго, чаго болей няма.

На тэатральным папялішчы запануе бязьлюдзье. Мы падымемся на панішчаную вагнём сцэну. З разьбітага, абвугленага з аднаго боку нямецкага раялю «Bechschtein» зьвісьне колькі абарваных струнаў. W. пройдзецца пальцамі па растрэсканых пацямнелых у пажары касьцяных клявішах. Струны азавуцца толькі з другое актавы, азавуцца мінорнай мэлёдыяй. Дзяўчына засьпявае па ангельску. Незнаёмая мне песьня зматэрыалізуе смутак над нежывым тэтрам. На абгарэлыя лаўкі зацяруцацца са зжаўцелых кіпарысаў сухія лапкі.

«Гэта песьня з фільма. Вось пагляджу трэйці раз з табою і вывучу словы да рэшты, - W. паглядзіць на кранутыя вугальным пылком пальцы з задаўгімі, як на школьніцу, адпаліраванымі да люстраного бляску пазногцямі, - ты, кажуць, у гурце на аргане граеш?»

«Хто кажа W.?» - я прамоўлю яе імя ўголас, і мяне абдасьць гарачынёю, нібыта выпадкова і без дазволу дакрануся да яе цела.

«У мяне кузіна ў паралельнае з табою клясе вучыцца, яна пра цябе ўсё расказвае, - W. паглядзіць мне ў вочы, я пералічу ў думках тое, што можна паставіць мне ў дакор, - ты яе амаль ня ведаеш, і да мяне яна цалкам не падобная. Я дазналася з кім ты граеш, з кім сябруеш... і пра тваю цяперашнюю дзяўчыну-выдатніцу ведаю, яна для цябе ноты з запісаў песьняў на слых падбірае. Назваць яе імя?»

«Скора кіно пачнецца, - я пакажу на гадзіньнік, - усяго твая кузіна ведаць ня можа».

«Летні» - мой улюбёны кінатэатр у горадзе, спаляць неўзабаве пасьля таго сэанса сьледам за Летнім тэатрам, спаляць аматары танцаў, прынясуць яго ў ахвяру так і не збудаванае танцляцоўцы. Пойдзе дымам велічны ампір драўлянае стадолы. У зале, абабітаю цёмназялёным акссамітам, больш не запаляцца фігурныя пляфоны літых бронзавых бра. Не залюстрыцца ў начное Сьвіслачы высокаўзьнесеная франтонам нэонавая рэкляма.

У зале на паўтысячы месцаў на дзённы сэанс назьбіраецца два дзясяткі гледачоў. Я і W. сядзем у вапошні рад.

«Ты ведаеш, колькі гадоў па п'есе было Джульэце?» - нахіліцца яна да мяне.

«Дванаццаць. Яна хадзіла ў першую клясу, бо была дурніцай і другагодніцай», - скажу я і крануся каленам яе нагі.

W. не адвядзе позірку ад экрана, па якім палывуць Вэронскія краявіды. Рамэа раскажа Мэркуцыа пра сваё каханьне, а той пачне кпіць зь яго і разважаць пра сны. Я пасьпею сагрэць далонь W. у сваёй руцэ, калі Рамэа ўбачыць Джульэту і закахаецца ў яе. Мы абдымемся, калі Рамэа ўскараскаецца на дрэва да гаўбца і прызнаецца ў сваім каханьні Джульэце. А цалавацца мы будзем ужо ў чатырох: я, Джульэта, Рамэа і W. Калі ж вандроўны музыка засьпявае на фэсьце ў Капулеці шчымлівую, як дым восеньскае лістоты, песьню, мая дзяўчына прамовіць:

«Мы зноў разам».

«Ты хацела вывучыць словы», - нагадаю я.

«Я іх ведаю».

Пасьля фільма W. ня стане зьбіраць сьлёзы, як іншыя глядачкі, у насоўку, а прапануе:

«Бацькі на працы, паехалі да мяне. Паслухаем запісы».

Мы прыедзем на бульвар Шаўчэнкі. Новы пяціпавярховік у дварах. Апошні пяверх. Адразу ж з вузкай вітальні мы зойдзем у ванны пакой.

«Я тут раблю фатаздымкі», - скажа W.

На пральнае машыне блісьне чорнаю падстаўкаю зачахлёны фотапавелічальнік. З палічкі з фотарэактывамі, над унітазам W. здыме колбу хімічнага шкла з надпісам «Аслабляльнік Фармэра».

«У ёй я хаваю кубінскі ром «Havana club», - перадасьць яна колбу мне і распакуе заклееную капэрту з-пад фатаграфічнае паперы, - выцягне зь яе цыгару «Партагас» і кардонныя запалкі.

«Пайшлі».

У гасьцёўні на старым нямецкім фартэп'яне атабарыцца магнітафон «Дніпро» і стосы бабінаў. На каляровых ракордах стужак застракацяць надпісы: «Крыдэнз», «Уінгз», «Ролінг Стоўнз», «Бітлз», Дэп Пёрпл», «Песьняры», «Мірэй Мацье», «Іма Сумак». Я выберу «Ролінгаў» - «Рубінавы аўторак».

Мы моўчкі засьцелім абвіты фасольлю гаўбец ватняю коўдраю і ўладкуемся на ёй, абдгароджаныя з трох бакоў нагрэтымі сонцам экранамі з хвалістага шклаплястыку. Мы ўбачым вышэй за сябе толькі неба і вяршаліны дрэваў.

Я буду патроху паліць ужо з паўгады - пераважна кароткія польскія цыгаркі «Klubowe» з папяровым фільтрам, якія чамусьці будуць весьціся з усяго Менску толькі ў шапіку нямецкае рэстарацыі «Патсдам». Моцная гаванская цыгара, памачаная ў ром, падзейнічае на мяне забойча, на тры мае зацяжкі прыйдзецца адна, зробленая W.

Калі кароткі канчар ляжа ў попельніцу, я зразумею, што падняцца ня здолею, і таму нават не паспрабую стаць на ногі, закруціцца галава. Мы вып'ем рому са срэбнае чаркі, закусваць будзе ня ў гонар - закаханыя не ядуць. Трунак атрутнае гарачынёю разыйдзецца па целе і вернецца лёгкай млосьцю.

«Я адчуваю сябе на бязьлюднае выспе, а ты?» - спытае дзяўчына.

«Мы на ёй разам».

Мы пацалуемся, як і ў першы раз: спачатку простым дотыкам вуснаў, а потым, як вызначуў бы нямецкі прафэсар - аўтар «Полавага пытаньня» - адкрытым францускім пацалункам. Нарэшце W. сьцісьне вусны, мы сутыкнемся ілбамі і засьмяемся.

Пасьля другое чаркі рому, выпітае на дваіх, сам сабою згадаецца наступны разьдзел з працы Фрыдрыха Шнайдэра. Я накручу яе валасы сабе на палец і пушчу іх - разьвінецца каштанавая сьпіраль, а затым хукну праз кашулю ў яе плячо. Дзяўчына пацалуе мяне ў скроню. Мая рука сьлізгане пад яе каўбойку і спынецца на незабранае ў станік грудзі. Я адчую, як няроўна набірае W. паветра, каб сказаць:

«Мне добра».

«Мне таксама».

Пад маімі пальцамі адзін за адным расшпіляцца дробныя, кожны з чатырма дзірачкамі, гузікі яе кашулі. І я разьвяду, нібыта ссуну зь засыпанага на пляжы цела жвір, кашулю ў бакі.

«Мы звар'яцелі, - W. спачатку ссутуліцца, а потым выгнецца, каб даць мне магчымасьць выцягнуць прыпол кашулі з туга падперазаных шырокім скураным рэмнем джынсаў, і ўжо на выдыху дадасьць, - і хто забараняў нам зьдзейсьніць гэта раней?»

«Страх».

«Дай выпіць», - яна пацягнецца па срэбную чарку, адап'е палову і закашляецца.

Ром у яе вуснах апячэ мне язык. Я прытулюся тварам да яе грудзей, яна падцягне жывот. Рэльефна, нібыта сьляды маіх нецярплівых пальцаў, праступяць на яе целе скабы. Зарыпіць скура рэмня, падміргне мядзяным бляскам замочак заксьцежкі-бліскавіцы, рух далоні спыняць шорсткія карункі майткаў.

«Не глядзі».

Заплюшчаныя вочы, сьціснутыя вусны таргануцца ва ўсьмешцы. Плаўны рух сьцёгнаў. Скамечаныя джынсы, сьцягнутыя разам з майткамі, яна адштурхне нагой у белым гольфе на прахалодную выкладзеную пліткай падлогу гаўбца.

Мы нават не паспрабуем зладзіць тое, што па вызначэньні нямецкага прафэсара, зьяўляецца полавым актам - «увядзеньне пэніса ў адну з натуральных адтулін жаночага цела».

W. адчуе палёгку і ўжо бяз сораму прыцісьне маю руку да сябе сваёй, шчыльна зьвядзе ногі. На неафарбаваных вейках блісьне вільгаць. Яна адкрые вочы і моўчкі наліе мне рому. Той падасцца мне прэсным, як расталы лёд.

«Калі і я зраблю табе рукой, табе таксама будзе добра?»

Стужка на бабіне скончыцца, і мы пад шамаценьне ракорды возьмемся выціраць насоўкамі коўдру. Пасьля цыгары, пасьля яшчэ дзьвюх чарак на сьпякотным сонцы, мне зробіцца блага. Я ледзь жывы дабяруся да ваннага пакоя, укленчу пред унітазам і самлею. Працьверазелая ад пераляку, што я зараз памру, W. возьмецца адпойваць мяне вадою, а я, то прасіць прабачэньня, то казаць, што ўжо акрыяў, але ўсё адно раз за разам буду вяртацца да ўнітаза.

Калі, нарэшце, W. пераканаецца, што я застаўся жывы, яна прымусіць мяне сунуць галаву пад кран, а потым выпіць поўны імбрычак моцнай запаркі. Я не распранаючыся, лягу спаць на яе канапе, а яна ўладкуецца побач.

Мне падасца, што толькі заплюшчыў вочы, а яна ўжо будзіць мяне.

«Сыходзім, скора бацькі прыйдуць», - прысьпешыць маё абуджэньне дзяўчына.

Я падымуся, але неўзабаве сяду.

«Я правяду цябе, пайшлі».

Мяне хопіць на тое, каб спусьціцца ў двор і завярнуць за рог. Седзячы на бардзюры кветніка, я скажу:

«Дарма палілі цыгару, гэта ад яе так блага, далей я не пайду».

«Каліласка, падымайся, едзем разам».

Мой твар, відаць, зробіцца аднога колеру зь зялёнаю камізэлькай, бо нейкая цётка прыпынецца каля нас і жахнецца:

«Трэба «Хуткую дапамогу» выклікаць. Ён памрэ зараз!»

«Ня трэба, - закрычыць наўздагон ёй W., - ён проста моцна стаміўся!»

Толькі пагроза прыезду дактароў прымусіць мяне падняцца. Дрыготкі, са зьвінячым шклом тралейбус, аніякім чынам майго адчуваньня не палепшыць. Я глядзецьмуць праз шыбу на тратуары нязрушным позіркам. Застыгнуць жаданьні, памкненьні, застанецца толькі накірунак руху.

Апошнім намаганьнем волі я прымушу сябе прайсьці праз свой, а некалі - наш зь ёю, двор. У пад'езьдзе я прывалюся сьпінай да паштовых скрынак, абдыму W. і пацалую. Не таму, што мне гэтага захочацца - адзіным жаданьнем стане легчы і заснуць, а таму, што інакш нельга разьвітвацца з каханай. Яна моцна-моцна прыціснецца да мяне і апантана пачне паўтараць:

«Я кахаю, кахаю...»

І толькі я зьбяруся адказаць ёй, як увышыні ляснуць дзьверы. Мы тарганемся, шчоўкне зашчапка мэталёвага бранзалета на маёй руцэ, гадзіньнік упадзе дзяўчыне пад ногі. Я пабягу да сваіх дзьвярэй.

Дома я адразу ж распрануся і лягу спаць, хоць і будзе шчэ сьветла. Пабудзіць мяне тэлефонны званок:

«Добрай раніцы, Максім, ты як?» - павітаецца W.

Я прыгадаю ўчарашні дзень: узьнёслыя словы, музыку, спалены тэатр, асалоду блізкасьці, цёплы фаянс унітаза і цераз сілу прызнаюся:

«Такое са мной адбылося ўпершыню. Выбачай».

«Са мной таксама. Ты не адмаўляесься ад учарашняга?» - спытае яна.

«Ад чаго менавіта?»

«Мы сустрэнемся яшчэ, ці ты зноў зьнікнеш на год?»

Я памкнуся сказаць: «Сёньня ж», - але сустрэнуся позіркам з уласным адбіткам у насьценным люстэрку, згадаецца самае брыдкае, зразумею, і яна ніколі не забудзе ўчарашні дзень.

«Чаго ты маўчыш?» - насьцярожыцца W.

«Калі я паабяцаў табе нешта пэўнае ўчора, то выбачай. Я ня мусіў гэтага казаць».

«У мяне твой гадзіньнік, ты яго мусіш забраць. Праўда, ён зламіўся. Сустрэнемся і пагаворым».

«Выкінь яго. Бывай».

Мы памаўчым. W. больш не перазвоніць.

 

* * *

 

Да вапошняе сустрэчы ў нашых жыцьцях пройдзе яшчэ тры гады. Я скончу школу, так і не дазнаўшыся, хто яе кузіна, паступлю ў інстытут, закіну музыку і намеруся сур'ёзна заняцца літаратурай. Нават напішу навэлу на адзінаццаць старонак з адраджэнскім сюжэтам:

«Адзін хлопец, зразумела, сьведамы беларус, прыязджае зь Менску ў Вільню і спазьняецца на зваротны цягнік. Ён мусіць застацца нанач у сталіцы Вялікага княства. Ані грошай на гатэль, ані сяброў. Ён сядзіць у бары, што каля Гострае Брамы ў Сьвятадухаўскіх мурах і бавіць час да закрыцьця. Настае шарая гадзіна, і да яго падсаджваецца дзяўчына ў старасьвецкае сукні, тлумачыцца - чула, як ён замаўляў каву па-беларуску. Яны доўга і нудна гавораць, лаюць летувісаў, узносяць беларусаў. Апоўначы хлопец бярэцца правесьці дзяўчыну дадому. Абязьлюднелае места. Хлопец кажа, што вось такая Вільня яму даспадобы. Уначы, бяз прышлых, яна зноў робіцца спрадвечнай беларускай сталіцай. Яны даходзяць да невялікага баракальнага асабняка ў старым завулку. На франтоне сьцюкавы мэдальён з жаночым профілем. Вядома, гэта скульптурны партрэт гаспадыні, якая прапануе хлопцу застацца нанач. Хлопец і дзяўчына сядзяць пры сьвячах, зноў вядуць нацыяналпатрыятычную гутарку. Калі сама сабою гасьне вапошняя сьвяча, яны кахаюцца. Перад сьвітанкам хлопец сыходзіць, але з паўдарогі да вагзалю вяртаецца, каб паглядзець адрас. Завулак на месцы, а вось, асабняка няма. І тут на ранішняе вуліцы хлопец здагадваецца: ягонаю каханаю гэтай ноччу была сама Вільня, яе душа. Пасьля такога адкрыцьця ён робіць слушную выснову, што аніводнамі летувісу ня дадзена завалодаць душой Вільні, бо яны зьнявечылі назву места. Для іх існуе толькі Вільнюс - ён, мужчына, а гэтае места спрадвеку - яна, Вільня. І толькі беларусу дадзена яе зразумець, а часам і ўбачыць».

Вось такая нацыяналэратычная тэма прыйдзецца мне даспадобы ў сямнаццаць гадоў, калі перайду на другі курс Політэхнічнага інстытута.

У мяне зьявіцца сябра жыд Z., і ўсе студэнцкія гулянкі пачнуць ладзіць то ў мяне, то ў яго. Праўда, Z. будзе наладжваць і асобныя паўпадпольныя гулянкі, выключна для жыдоў. На іх мяне, зразумела, запрашаць ня стануць. Але аднойчы на адну зь іх трапіць давядзецца. Я пазычу падчас летняе сэсыі ў Z. касэты з запісамі, а прынясу іх аддаваць на дзень раней, чым абяцаўся, у сыботу пад вечар. Забудуся на існаваньне ігудэйскага Шабасу.

Аніводнага славянскага твару, у магнітафоне касэта з народнымі песьнямі на ідыш. Госьць, хто п'яна змаўчыць, хто працягне размову. Каго я пазнаю, каго ўбачу ўпершыню. Нехта вызірне з ваннага пакоя, але толькі павярну голаў, дзьверы зачыняцца. Z. павагаецца і запросіць мяне да стала, сядзе побач, наліе лікёру. Мне падасца - рукі робяцца ліпкімі, нібыта на іх пырснулі алеем, і толькі потым зразумею - вінаваты пах і сьвятло араматызаваных сьвячэй, што сыходзяць ад масыўнага залачонага сямісьвечніка пасярод стала.

«Пайду рукі памыю», - скажу я.

Гаспадар спыніць мяне:

«Не мітусіся. Умывалка занятая».

Я падыму чарку, каб кінуць пару слоў пра спрадвечнае братэрства жыдоў і беларусаў, ды так і спынюся. Шчоўкне зашчапка, пачуецца, як шалёна гудзе вада ў ванным пакоі. Рыпнуць масьніцы. Змоўкнуць госьці. Скаланецца лікёр у маёй чарцы. На парозе гасьцёўні стане мокрая, як тапелец, цалкам аголеная W.

«Падлы, - яна з пагардаю абвядзе позіркам прысутных, - мяне пад халодны душ пасадзілі, а самі п'яце?»

«Зьнікні, - Z. падымецца, - ты не заўважаеш, што ў задніцу п'яная?»

«Пляваць, тут усе свае», - яна прытрымаецца за выключальнік, запалымнеюць ражкі жырандолі.

«У нас госьць. Знаёмся - Максім. А сваё імя паспрабуй вымавіць сама, калі здолееш».

«Фарысей пархаты, ты яшчэ спадзяесься мяне зь ім пазнаёміць. Мяне і безь цябе ведаюць. Дарэчы, - яна скрывіць вусны ў пыхлівае ўсьмешцы, - я ня п'яная ў задніцу, а ў задніцу голая».

W., пакідаючы на паркеце мокрыя сьляды, абыйдзе стол і сядзе мне на калені. З доўгіх мокрых валасоў, па яе мярцьвяна зімным целе пабягуць на мае джынсы струмкі ільдзяное вады. Пасінелыя вусны дзяўчыны задрыжаць.

«Ціха! - W. гучна плясьне ў далоні, - я забаўляцца хачу! Вып'ем за першае каханьне, тады, дакладна, нікога не званітуе. Налі мне, Максім».

Z., як гасьцінны гаспадар, адно пацісьне плячыма. Маўляў, рабіце, што хочаце - горш ужо ня будзе. Я плескану лікёру на дно шклянкі, але W. перахопіць бутэльку, моцна прыцісьне рыльца далоньню, і ружовы лікёр пацячэ цераз край на абрус. Я вазьмуся забіраць зь яе рук шклянку, мы завалтузімся і абліемся салодкім, як сіроп, журавінавым лікёрам «Pollar». W. разьдзярэ мне пазногцямі руку і ўкусіць за плячо.

«Прасьпіся!» - закрычыць на яе Z.

«Пайшоў, ты, - лагодна адпрэчыць яго W., - калі і пайду, дык толькі з Максімам. Ідзем, яны анічога не разумеюць ў забавах, яны не чыталі Шнайдэра і ніколі не заставаліся ў аной клясе на другі год. Хай, п'юць бяз нас».

«Ты і так п'яная», - я зноў забяру ў яе шклянку.

«У задніцу», - засьмяецца яна.

«Але».

«Ня хочаш забаўляцца? Тады хадзі галодны».

Яна крутнецца, пырскі з мокрых валасоў разьлятуцца па пакоі, падымецца і надзіва годна выйдзе ў спачывальню. Ляснуць пад проймаю дзьверы, ажно згасьне адзін агенчык на сямісьвечніку.

Мне зробіцца прыкра, нібыта, дзеўка напілася са мною, а ня зь імі. Я нават не азавуся на кпіны, а пазьбіраю яе кінутыя ў чарупіну ўмывалкі апранахі і старана раскладу каля ложка на фатэлі. Джынсы, кашулю, калготы, суцэльны, без запінкі, станік і бязважкія карункавыя майткі - пад раніцу яна ня мусіць шукаць рэчаў, а надзене ўсё па-парадку.

Я не адчую ўзбуджэньня, калі буду накрываць яе халоднае цела прасьцінаю і падтыкаць з бакоў цёплым вярблюджым пледам. Затое рэчы мне пададуцца цяплейшымі за мае рукі. Я замілавана распраўлю выцертыя, падшытыя паміж ног замшам джынсы, кашулю са шчытнае шатландкі, на рагу каўнерыка якой блісьне мэталем крыва прышпіленая літарка «W». Я правяду пальцамі па вільготных карунках бялізны, адчую мяккую бязважкасьць калготавага павуціньня. Прыглушаныя тытунёвым дымам, пахі парфумы давядуць мяне да млосьці.

За стол я не вярнуся, пайду. І толькі празь месяц, сустрэўшы Z. у краме, спытаюся, нібыта між іншым, як там маецца цяпер W.

«Ужо ліст даслала», - адкажа ён.

«Адкуль?» - яшчэ не зразумею я.

«Пакуль што з Рыму. А ты ня ведаў, што яна эмігруе? Таму і напілася ледь ня першы раз у жыцьці, каб было што згадаць».

 

* * *

 

Праз пяць гадоў зьедзе і Z., а дазнаюся я пра гэта зь дзясятых рук. У Менску я сустрэну яго толькі на пачатку дзевяностых гадоў. Ён будзе стаяць, бачны здалёк, на скрыжаваньні вуліц Даўгабродскае і Зьмітрака Бядулі, у шырокім плашчы з чорнаю сумкаю цераз плячо - самотная постаць на залітым вечаровым сонцам пляцы.

Заскрыгоча па рэйках коламі, пырсьне з-пад дугі жарынкамі трамвай. Пад чорным капелюшом зайскрацца, як пацягнутыя лакам, або спырснутыя алеем, доўгая прававерная барада і пружыны пэйсаў.

Мы павітаемся за руку. Як высьветліцца, ён атабарыцца ў Ласанджалесе - зоймецца праектаваньнем аўтамабільных стаянак, а ў Менск вернецца папарадкаваць магілы бацькоў.

«У мяне ёсьць пляшка журавінавага лікёру», - прапануе Z.

На Вайсковых могілках каля магілы жонкі Якуба Коласа мы сядзем на літую чыгунную лаву.

«Сыбота, - залішне сур'ёзна для мяне заўважыць грамадзянін Злучаных Штатаў, - мне да заходу сонца піць нельга, сёньня Шабас. Счакаем».

Нарэшце зблякне вечаровая чырвань на мармуровым помніку, схаладнее мэдальён са скульптуным профілем паэтавае жонкі, счарнее зеляніна могілкавых кіпарысаў. Z. выцягне з сумкі пляшку рубінавага лікёру і прапануе тост:

«За ўсіх, пра каго ўспамінаем з любоўю».

Мы вып'ем.

«Табе, дарэчы, прывітаньне ад W.», - згадае ён.

«Яна таксама ў Ласаджалесе?»

«Я сустрэў яе ў Вашынгтоне. Калі дазналася, што паеду ў Менск, прасіла перадаць табе прывітаньне. Вось та-ко-е, - ён разьвядзе рукі, - сказала, яно такое вялікае, што ты яго ў дом не зацягнеш і пакінеш у двары».

«Каму-небудзь перадавала большае?»

«Табе адному».

Мы дап'ем пляшку і Z. зьедзе на трамваі.

 

* * *

 

Срабрыстая кропля аўтобуса сьлізгаціць па грэблі да горада, накрытага вільготнай коўдрай дажджавых хмараў, а тут, каля міжнароднага гатэля на беразе Заслаўскага вадасховішча, ужо сьпякотна.

У маленькім бары зь люстраною стольлю тлумна. Мае крокі глохнуць у тоўстым дывановым пакрыцьці, пад якім адчуваецца коўзкае шкло.

Я замаўляю дзьве кавы, ладкуюся за стойкай. Жанчына, адстаўляе пустую шклянку з саломінкай, вінавата ўсьміхаецца. У яе вачох, п'янаваты бляск.

«Ты спазьніўся».

«Выпі, цьвярэзіць. Я ўзяў дзьве», - падсоўваю да яе філіжанку.

Мы ў нумары на апошнім паверсе, наслухоўваемся да сваіх адчуваньняў. Яна ідзе ў ванны пакой.

За шклом лоджыі зьзяе адбітым сонцам вадасховішча. Рэдкія плямы бязьлюдных выспаў. На шазьлёнгу скамечаны рушнік, а на ім забыты квадрацік люстэрка, у якім, калі яго павярнуць, адаб'ецца недарэчны на дзённым небе месяц.

Жанчына з рушніком стаіць на парозе душа.

- Паслухай, аказваецца ў гэтым бары ня толькі столь, а і падлога была люстраная. Яе заслалі дыванамі праз месяц пасьля адкрыцьця. Мужчыны толькі і рабілі, што глядзелі дзеўкам пад ногі.

- Адкуль ты ведаеш?

- Бармэн расказаў. Толькі што. Праўда, сьмешна?

- Я ведаў пра гэта яшчэ ў шостае клясе.

- Ты гадкі, - кажа яна, - не, каб падгуляць мне. Заўсёды дурніцай выстаўляеш.

Яна зачыняецца ў душы, каб я ня бачыў, што робіць.

А што там глядзець? Ведаю, стаіць перад люстэркам, фарбуецца, папраўляе валасы і не адыйдзе, покуль ня ўпэўніцца - за шкло ляжа дасканалы адбітак.


1990-1996?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая