epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

22.VI.41—22.VI.69 (Успамін)

Па ўсёй палескай старане

Пажар клыкі ашчэрваў.

Не сокам вішань чырванеў,

Крывёй заліўся чэрвень.

 

Прасцёршы рукі за людзьмі

На здратаванай ніве,

Цягнуўся жнівень са слязьмі,

Жніва вымольваў жнівень.

 

І хоць бы зернетка з капы!

Ані,

няма надзеі.

Адны гарматныя цапы

Душу ад цела веюць.