epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Адказ

Мой вораг мармытаў,

Стаіўшыся ў транзістары,

Што камуністам стаў

Я пры астатняй прыстані.

 

А што, аціх прыліў?

А суша — не зыбаецца?

Я стаў, таму што — быў.

Іначай не здараецца.

 

1973


1973