epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Адкуль жа зноў паўзеш, трывога?..

* * *

Адкуль жа зноў паўзеш, трывога?

Ніяк пазбыцца не магу...

Крануўся лёд, за хваляй Волга

Пагнала прыгадак шугу.

 

Я зноў той бераг атакую,

А вечар сціх і не міргне:

Хаваў агонь, хаваў ён кулю,

Яна прабіла грудзі мне.

 

1972


1972