epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Акіян

Я з ім дражніўся, пеў і плыў,

Хапаў ракушкі з хвалі,

А ён прыўстаў, дыхнуў і змыў

Мяне з прычальнай палі.

 

З глыбінь узліўшыся на мель,

Не сцішыўся, упарты,

Шпурнуў мяне пад карабель

Берагавое варты.

 

Так без вятрыла і вясла

Ганялі злыя воды,

Але рукі не падала

Мне статуя Свабоды.

 

Тады я ўспомніў ...",

Як перайначваць далі,—

Гукнуў, як той, кім створан свет:

Акамянейце, хвалі!

 

У неба ўперліся хрыбты,

Стаў сад па-над залевай,

І ўжо там яблык грызла ты,

Мной створаная Ева.

 

Укамянелыя валы

Зліліся ў шлях праезджы,

І я на месячык малы

Пайшоў да Белай вежы.

 

Але між сонечных палян

Спакой душы не лашчыў:

Глядзеў услед мне акіян

І дыхаў жоўтай пашчай.

 

17.Х.1968