epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"...Асеннія дні. Чырванее рабіна..."

...Асеннія дні. Чырванее рабіна,

І просіцца з купіны ў рот журавіна.

Я гэтай празрыстаю, яснай парою

Ніяк не дараджу, дзе дзецца з сабою.

 

Уночы не спіш, дачакаешся рання —

І цягне і вабіць на шлях вандраванне!

Напэўна, напэўна за тым небакраем

Рака маладосці з бароў выбягае.

 

Іду і тапчу туманок вераснёвы,

І сонца ўсплывае лісцінай пунсовай.

Ніколі не бачыў, ніколі не быў,

Ніколі так моцна зямлі не любіў!

 

1969


1969