epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Бярозавік

Аж змогся парны вецярок,

Хоць клікні сонца — памагай!

А ўсё ж ён хмару прывалок

І вывернуў на белы гай.

 

Ад галавы да ног

Намок,

Ды нездарма — прачнуўся сок!

І гай узяў ды зашумеў,

Як у зіме шумець не ўмеў.

 

І тут жа пранізала снег

Зялёным вусам дзераза,

А сок галінкі абабег

І, як сляза,

Упаў з ляза.

 

1973


1973