epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Часцей і часцей на сябе наракаю..."

* * *

Часцей і часцей на сябе наракаю —

І сэрца не тое, і тонус не той,

А раніца гляне — за працу сядаю,

Бо сам не зраблю —

не даробіць ніхто.

 

Нічога з таго, што самім перачута,

Чым сэрца закута было ці раскута,

Што меў за жалобу,

што ведаў за свята,

Як промнем і хлебам рабіўся багаты,

Што знойдзена мною, не мною пабіта,

Забыта і зноў, як навінка, здабыта.

 

Каму перадам і каму я даверу

І шчасце даверу,

і радасці меру,

Пагоду краіны, садоў яе цвет

І вока людскога завоблачны свет.

 

Не страшна аддачы, на ўзгор’ях удачы

Яшчэ даражэйшае чую і бачу

І вам аддаю, покуль сэрца стае...

Не трэба шумець, дарагія мае!

 

1972


1972