epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Хада часу

Калі ў часу ёсць вочы —

А хто сумняваецца ў гэтым! —

Ён не збочыць ніколі

На нізкія зоры, на ветах.

 

Ён прастуе на сонца,

Глядзіць толькі перад сабою,

Што яму не ў дарогу —

Раструшчыць жалезнай ступою.

 

5.ХІІ.1968