epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Дарада сэрцу

Маркотна мне вясну страчаць у мяккім ложку.

Хваробы — што рабіць! — бяруць сваё

патрошку,

Пільнуюць з-за вугла: не разыходзься дужа,

Пара на тармазы больш націскаць, мой дружа!

Марней, хадзі цішком у медыцынскіх лейцах,

Абы не хваляваць і не натужыць сэрца.

Астудзіш так яго, і ўжо не сэрца будзе,

А торбачка крыві, што ні сабе ні людзям...

 

Хутчэй устань, ідзі, у твар глядзі пагрозе,

Парвіся, сэрца, лепш ты з песняю ў дарозе.

 

1971


1971