epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Дарога

Быццам рукі дзяўчыніны шоўк разматалі,

І мяцеліца звоніць на вуха слупам,

Нібы гэта не поле, а пенныя хвалі

Акіяна, што інеем белым апаў.

 

Узрастае салодкая ў сэрцы трывога,

Проста ў твар пацягнула дымком ад сяла,

Дробных зор падсыпае пад ногі дарога

З тых гаёў, дзе з нябёс да зямлі дарасла.

 

 

1974


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: Лужанін М. Збор твораў: У 4-х т. Т. 4. Кароткія аповесці; Апавяданні; Вершы і паэмы; Роздумы і турботы. - Мінск, Мастацкая літаратура, 1981. - 623 с.
Крыніца: скан