epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Дарога песні

Пушчай ідзеш ці пусткаю,

Дома, ў чужой зямлі,

Песня, будзь беларускаю

І пад вясельнай хусткаю

І ў баявым шынялі.

 

Людзі з вуснаў у вусны

Прымуць, перададуць,

Толькі будзь праўды лустаю,

Толькі сабою будзь.

 

Хмелю густую брагу,

Белы убор калін,

Сонца ліпнёвых ягад,

Нівы тугі наліў,—

Несла ты сцежкай грузкаю,

Вузкай, без каляін..."

 

З вогненнай ператрускаю

Выйшла ў свет беларускаю,

Як цябе ні клялі.

 

1973


1973