epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Даўні малюнак

Не слухае маці, не слухае свата,

Уперлася дзеўка: жаніх глухаваты!

 

А бацька з аборы выносіць ляйчыну

І кажа працягла:

— Паслухай, дзяўчына!

 

А што табе вушы, зацірку заскварваць?

Выходзь за глухога, ён добра сталярыць.

 

1968


1968