epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Дом паэзіі

Пры самым ганку — зор папас,

Пяе пявун, чуваць сабаку,

Тут сцены, праўда, без акрас,

А ў іншым не дасі ім браку.

 

Сам будаваў. Хоць часам дуб

Падасца воку шэрым звонку,

Крані рукою гэты зруб —

Ён абзавецца рэхам звонкім.

 

І тканак дрэва тайны ход

Адкрыецца ясней, як слова,

І ўчуеш ты, на колькі год

Мая пастаўлена будова.

 

1972


1972