epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Дождж. Красавік, 1945

Растуць агністыя слупы

Удзень і ўночы.

З руін ляціць гарачы пыл

І слепіць вочы.

 

Расстрэляны схіліўся гмах

Над самай Эльбай.

Дождж падае на чарапічны дах

Па кроплі, слухаць нельга.

 

Прыйшоў у розведкі да нас,

Засек балкончык,

Пытае шэптам соты раз,

Калі ўжо скончым?

 

Гатоў ён кінуць аўтамат

І — на пшаніцу:

Ёй сёння — заўтра, акурат,

Пара кусціцца.

 

1969


1969