epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Галлё шуміць..."

* * *

Галлё шуміць...

Як дзень, так ноч

За вокнамі хістаецца,

З вятрамі сварыцца яно,

І з лістам ліст спрачаецца.

 

І я ўлагоджваю вятры,

Міру лісты апошнія,

Палю асеннія кастры

І зоры наддарожныя.

 

А можа, згледзеўшы здалёк

Душа душы паклоніцца,

Падхопіць зыркі вугалёк

Мае лясной бяссонніцы.

 

1972


1972