epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Горкі напамінак

Калі я глянуў з сумнага пагорка,

Дзе пахаваны Кенэдзі, на горад,

То ўбачыў, што надгробкі прэзідэнтаў

Зліваюцца ў адну прамую рысу

Вады, газонаў, вуліц, тратуараў.

Яна ідзе з магіл у Капітолій,

Дакладней кажучы, наадварот:

Ад Капітолія на могілкі.

Не гэта

Мяне здзівіла — дзіўна, што прамая

Нагадвала крывую лёту кулі

Ад Лінкальна да Кенэдзі.

Вось напамінак горкі

Для прэзідэнтаў.

Крышку справядлівых.

 

26.Х.1968