epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Грыбнікі

Вецер дыхае дурнап’янавы...

Нахадзіўся ўжо, ледзь жывы...

Раптам сподачкі паліваныя

Зажаўцелі паміж травы.

 

Хто такія?

Якія рыжыкі!

Тут вышэй падымай — рыжы!

Аж калоцяць грыбныя дрыжыкі,

І аблізваюцца нажы.

 

Плечка ў плечка, задраўшы лычыкі,

Ці ж паблытаеш іх з лісічкамі!

 

Паўз каналы, вадой налітыя,

Пром пад дужку кашы набітыя.

І Палессе тут, і Венецыя,

І дзяўчаткі вунь івянецкія.

*

Самі крышачку рыжаватыя,

Б’е з-пад веек зялёны дождж.

Пачакайце мяне, дзяўчаты,

У каго з нас паўнейшы кош?

 

1973


1973