epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Я знаю, сонца — залатое..."

* * *

 

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Я. Колас

 

Я знаю, сонца — залатое,

Са срэбра месяц скут.

Я маю болей дарагое —

Мой родны кут.

 

Ці хвоі ў снежаньскіх папахах,

Ці лён цвісці гатоў —

Мне хораша,

я ўрос па пахі

У гурт сяброў.

 

Жывой вадой мне сэрца поіць

Братэрства цуд.

Нітуеш ты са светам повязь,

Мой родны кут!

 

2 лістапада 1972


02.11.1972