epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Каб выпадкам лёс дазволіў..."

* * *

Каб выпадкам лёс дазволіў

Мне шляхі наноў абраць,

Ні за што, нідзе, ніколі

Не шукаў бы лепшых, брат,

Чымся весці лёт бунтоўны

Па нятораных, вандроўных,

Па-над прорвамі

хрыбтах,

Дзе глядзіш са стромай кручы

На прастор, што не прыручан,—

І крыла дужэе ўзмах.

 

1973


1973