epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Кара часу

Пакінуць радзіму — цяжкое злачынства.

Адмыць гэту пляму ніхто не злаўчыўся,

Хіба што радзіма сама, залатая,

За крыўду з крыўдзіцеля не спаганяе.

 

А з часу, ад часу ніяк не ўцячэш ты,

Заўважыць, запомніць, загоніць да

рэшты,—

Знікай, калі выбраў айчыну другую! —

І з лёгкай усмешкай цябе закасуе.

 

1973


1973