epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Крыніцы

Світае, ранак у росным доле.

Спыняе збожжа

Дзяўчат прыгожых:

— Крыніцы пояць і жывяць поле,

Каб тым крыніцам

Сіл не пазбыцца!

 

Лясы шумнулі проста пад зоры,

Ідуць на поплаў

Насустрач хлопцам:

— Крыніцы льюцца кудысьці ў мора,

Каб тым крыніцам

Сіл не пазбыцца!

 

— Каб і хацелі, мы б не змялелі,—

З зямлі-зямліцы

Цурчаць крыніцы: —

Дзякуй за тое сіле людское:

Мы ўсё дужаем,

Мы прыбываем!

 

1971


1971