epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Кураць кнаты..."

* * *

Кураць кнаты...

Вакол мяне

Нібы яшчэ адно ўзрушэнне,

Каб свет паставіць на калені...

Два перажыў, а гэта — не!

 

Нагамі я зямлю качу,

Каб ёй не жыць у паняверцы,

Я шмат магу прыняць на сэрца,

Ярма ж нікому не хачу!

 

І вось дасюль трымаеш строй,

Хоць не падобен да героя:

Народ за зброю — ты за зброю,

Народ — герой, і ты — герой.

 

1973


1973