epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Куст

Ён зіхацеў на схіле чорным

З глыб мармуру, з граніту луст

І сонечны, і быццам зорны,

І жоўты, і чырвоны — куст!

 

Напэўна, гэта вельмі блага,

Аднак я не сарваць не мог

Пунсовай гронкі горкіх ягад,

Уцехі ўсіх маіх дарог.

 

Бяжыць гарыстая краіна,

Я больш па доме не тужу:

Мне дрэўца роднае — рабіна! —

Зноў падвясельвае душу.

 

1955


1955