epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Ліст малому сябру

На касе паміж азёр

Ціхі, цёплы, сонны бор,

А ў бары хаціна ёсць,—

Ты ў яе — жаданы госць.

 

Тут жывіцы свежы пах,

Тут спявае смелы шпак,

А сінічак тых, дзяўбух,

Не палічым мы і ўдвух.

 

Асачыў я ў гушчары

Дзве лісіныя нары,

Калі пойдзе ўсё на лад,

Дык пабачым лісянят.

 

Хоць на трохі, хоць на чуць

Прыязджай ды не марудзь!

 

1969


1969