epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Лістапад

Ляцяць лісты... Пакінуць свет

Не менш патрэбна сілы,

Чым тая, што пагнала ў цвет,

З насення ў рост пусціла.

 

Як у вясновую ваду,

Я ў жоўтай завірусе...

Руку на лісце пакладу —

Да сонца дакрануся.

 

 

1975


1975

Тэкст падаецца паводле выдання: Лужанін М. Збор твораў: У 4-х т. Т. 4. Кароткія аповесці; Апавяданні; Вершы і паэмы; Роздумы і турботы. - Мінск, Мастацкая літаратура, 1981. - 623 с.
Крыніца: скан