epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Маці

Не парушаючы разлукі,

Здалёк, нібыта неўпрыцям,

Схапіла, вырвала за рукі

З пакут, амаль што з небыцця.

 

Тваіх слядоў шукаю зноў я,

Хоць у аблічча бачыў сам,

Маё спрадвечнае здароўе,

Мая душа, мая краса.

 

Жывеш ты ў сонцы, на прагалку,

І стаў прасторным курны дом,

А сню такой, як ведаў змалку,

На жытняй постаці.

З сярпом.

 

10.ІХ.1968